Кампанія Pirelli выпусціла традыцыйны каляндар (выходзіць з 1964 года), у здымках якога ўзялі ўдзел, сярод іншых, актрысы Крыстэн Сцюарт і Эма Уотсан.
Аўтарам календара 2020 года стаў італьянскі фатограф Паола Ровэрс. Тэма гэтага года — «У пошуках Джульеты». Здымкі праходзілі ў два этапы: спачатку жанчыны прыйшлі на здымачную пляцоўку без макіяжу і касцюмаў для таго, каб распавесці Ровэрсу пра сваё разуменне Джульеты, а затым іх заснялі ў вобразе.
NN.by