Праект газеты
Густ Як беларусы рэагуюць на ахвяр модных трэндаў — вясёлае ВІДЭА16

Натхніўшыся вясновым скандалам на Belarus Fashion Week, калі двух экстравагантна апранутых маладых людзей не пусцілі на модныя паказы, мы таксама вырашылі паэксперыментаваць з вобразамі і праверыць беларусаў на «модацярплівасць».

Сярод апошніх трэндаў у адзенні і макіяжы хапае дзіўных: бліскаўкі ў самых незвычайных месцах, калготы ў сетку, піжамы, дзёрзкія карункі, бровы-пер’е, штучныя рабацінкі, інтэрнэт-мемы на павеках, размазаная памада і іншыя.

Мы ўважліва прыгледзеліся да таго, што з'яўляецца на модных подыумах, і сабралі ў сэкандзе два трэндавыя лукі. У такіх (не)салідных уборах мы адправіліся ў горад — збіраць рэакцыі.

Праехаліся на метро, схадзілі ў вулічную палатку па квас, зазірнулі ў кавярню, прадэфілявалі па гандлёвым цэнтры…

Нас без праблем прапусцілі на круізныя паказы Belarus Fashion Week, а на адкрыцці ювелірнага буціка за яркія вобразы частавалі шампанскім. Так што мы нават трапілі ў фотасправаздачы СМІ!

Фотарэпарцёр чамусьці зрабіў з блакітнай сумкі шэрую.

Спойлер-парада: самавыяўляецеся на здароўе, за гэта вас дакладна не паб’юць і не аблаюць! Максімум — кінуць у ваш бок падазроны позірк ці адпусцяць гучны каментар. 

Чытайце таксама:

Купальнікі для твару, «лапкі вярблюда» на трусах, размазаныя вусны… Топ самых спрэчных новых beauty-трэндаў

Кацярына Карпіцкая, Настасся Роўда

Каментары
Scooter / Адказаць 04.07.2017 / 17:33

Блакітная торба нагадвае баул гандляра з "ліхіх 90х" і ніяк не асацыюецца з "высокай модай" :)

3
Ганна / Адказаць 04.07.2017 / 17:40

Девчатам пять за смелость и красоту!

3
3001 / Адказаць 04.07.2017 / 17:41

бо дзяўчыны.. каб так хлапцы апрануліся, то можна было б сконьчыць і ў ІЧЗ

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура