Праект партала
Тое-сёе
15.07.2019 / 11:22
У новым фільме пра Джэймса Бонда агента 007 сыграе цемнаскурая актрыса13

У 25-м фільме бандыяны агента 007 сыграе цемнаскурая актрыса Лашана Лінч, піша Daily Mail са спасылкай на ананімную крыніцу.

Фота kinofilms.ua

«Гэта сучасны «Бонд», які спадабаецца маладому гледачу, але пры гэтым у ім будзе ўсё, што прынята чакаць ад фільмаў пра Бонда, — заявіў суразмоўца выдання. — У карціне будуць відовішчныя эпізоды пагоняў і боек, Бонд па-ранейшаму Бонд, але яму неабходна навучыцца жыць у свеце #MeToo».

Рашэнне аб змене культавага агента 007 магло быць прынята пад уплывам сааўтара карціны Фібі Уолер-Брыдж, вядомай сваімі феміністычнымі поглядамі. Пачынаючы з 2006 года галоўную ролю ў фільмах пра шпіёна выконваў акцёр Дэніэл Крэйг.

Згодна з сюжэтам новай часткі кінафраншызы Джэймс Бонд часова спыняе службу і адпраўляецца адпачываць на Ямайку, у гэты час Mі6 прысвойвае нумар 007 новаму аператыўніку, жанчыне.

Аднак былому і новаму агентам 007 наканавана сустрэцца ў фільме, больш за тое, Бонда будзе прыцягваць новая шпіёнка.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура