Праект партала
Тое-сёе
18.01.2019 / 13:26
У мінскім бары наведніцам прапанавалі за кактэйль паказаць грудзі17

Гаворка ідзе пра бар Killfish, якіх у Мінску два.

Пры гэтым і ў адным, і ў другім бары адміністратаркі спаслаліся адна на адну:

«Не, гэта не наша акцыя, нашы акцыі ўсе можна паглядзець на нашым сайце, а наконт гэтага тэлефануйце ў другі Killfish».

Між тым рэклама запрашае паказаць голыя грудзі і атрымаць за гэта кактэйль.

Чаму такія акцыі ўсё яшчэ запатрабаваныя ў свеце, дзе жанчыны адстойваюць свае правы, «Наша Ніна» запытала ў адміністратаркі пабліка «Фемінізм» Марыі Андронавай:

«Справа ў тым, што ў сучасным свеце жанчына ўсё яшчэ ўспрымаецца як аб'ект: у тым ліку і сэксуальны. Менавіта гэта і выкарыстоўвае падобная рэклама. З аднаго боку, такая рэклама як быццам бы накіравана на жанчын: глядзіце, можаце атрымаць бясплатны кактэйль, а ўсяго ж цыцкі паказаць трэба, разняволенне, што дрэннага?

А на самай справе мэтавай аўдыторыяй з'яўляюцца мужчыны: маўляў, прыходзьце ў наш бар, можа, нават ўбачыце цыцкі ў каго-небудзь, хто павядзецца на нашу ўлётку.

Тое самае мы назіраем, калі ў бары прапаноўваюць кактэйлі для жанчын наогул бясплатныя. Разлік на мужчын, якія прыйдуць у бар, каб знаёміцца ​​з п'янымі дзяўчынамі (і звычайна гэта спрацоўвае, мужчыны прыходзяць). Той жа прынцып, толькі больш запушчаны выпадак».

Аднак, лічыць Марыя Андронава, не так страшная падобная рэклама, як водгукі ў грамадстве на яе:

«На адну адэкватную негатыўную рэакцыю прыйдзецца дзесяць «што такога?!» ад тых жа мужчын, якія раней бы не паглядзелі ў бок установы, а цяпер даведаюцца пра яе менавіта праз гэту спрэчную рэкламу».

Але за рэкламай, працягвае Марыя, стаяць больш глабальныя рэчы:

«Мы бачым нішто іншае, як гандаль жаночым целам за нейкую ўяўную выгаду. Нічога новага: такое жанчынам прапаноўваюць пастаянна, для мужчын, вядома, такіх акцыі не было і не будзе, таму што яны ж людзі, у адрозненне ад жанчын. Дзе гэта бачна, каб яны распраналіся за кактэйль, такое не прынята. А вось жанчыны — чаму не? Звядзенне жанчыны да нечага сэксуальнага — цалкам стандартны ход».

Наталля Тур

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура