Праект партала
Навокал
02.01.2019 / 16:04
Аляксандра Сасновіч перамагла 4-ю ракетку свету

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (30-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў аўстралійскім Брысбене, паведамляе БелТА. У сённяшняй сустрэчы з чацвёртай ракеткай планеты украінкай Элінай Світолінай Сасновіч выйграла першы сэт з лікам 6:4. Другая партыя засталася за ўкраінскай тэнісісткай — 0:6, а ў вырашальным сэце зноў перамагла беларуска — 6:3.

У барацьбе за выхад у паўфінал Аляксандра Сасновіч згуляе з харваткай Донай Векіч (34).

На спаборніцтвах у кітайскім Шэньчжэні беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13) выйшла ў чвэрцьфінал, у якім будзе супернічаць з расійскай тэнісісткай, былой першай ракеткай планеты Марыяй Шарапавай(29). 

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура