Праект партала
Накіпела
20.12.2018 / 13:21
Каля трыццаці «маці 328» прыйшлі ў парламент і патрабавалі, каб дэпутаты прынялі змены ў закон9

Сёння, 20 снежня, каля 30 жанчын з руху 328 прыйшлі да парламента, які ўчора не стаў разглядаць у другім чытанні змяненні ў наркатычныя артыкула КК. Як перадае карэспандэнт TUT.BY, дэпутаты прынялі жанчын у Палаце прадстаўнікоў.

Фота: Алег Кіндар, TUT.BY

Маці зняволеных па наркатычным артыкуле 328 прыйшлі ў чацвер да парламента. Сустрэчы з дэпутатамі патрабавалі больш за трыццаць чалавек. Напярэдадні, нагадаем, стала вядома, што паслабленні ў наркатычныя артыкулы КК, якія былі прыняты ў першым чытанні летам, падчас другога чытання з законапраекта былі выключаныя. Жанчыны спадзяваліся на тое, што пасля прыняцця змяненняў па артыкуле 328 каля 800 зняволеных змаглі б выйсці з турмаў.

Фота: Алег Кіндар, TUT.BY

Сустрэчы маці чакалі каля гадзіны. У выніку іх запрасілі ў фае будынка Палаты прадстаўнікоў, да жанчын выйшлі дэпутаты Васіль Чакан і Валянцін Міхневіч.

— Мы тут не для таго, каб кагосьці пакрыўдзіць, а для таго, каб прымусіць вас выканаць свой абавязак і свае абяцанні. А вінны вы нам, таму што дзякуючы нам вы тут, вы нашы абаронцы, — сказала адна з маці. — Вы павінны былі горла сарваць, адстойваючы прыняцця гэтага праекта.

Фота: Алег Кіндар, TUT.BY

Многія жанчыны на сустрэчы з дэпутатамі плачуць.

Валянцін Міхневіч распавёў прысутным, што ад законапраекта дэпутаты не адмовіліся, яго будуць дапрацоўваць.

Фота: Алег Кіндар, TUT.BY

— Праект праходзіў прапрацоўку да другога чытання. Але па ім няма адзінага агульнага меркавання пакуль. Шмат прыходзіла людзей, паступала шмат пытанняў. Толькі ў мінулую пятніцу да нас паступілі дадатковыя пытанні па ўмовах утрымання вашых дзяцей [у калоніі], — прывёў прыклад няўлічаных у сённяшнім праекце пытанняў Міхневіч. — Пытаюцца, і чаму змены не датычацца чацвёртай часткі? Чаму там не глядзім па змякчэнні пакарання? Абмеркаваўшы, прапанавалі і вырашылі: норму выключыць з праекта, працягнуць па ім працу.

— Тое, што вы гатовыя дапрацаваць, дарабіць — дапрацоўвайце. Мы будзем чакаць Андрэйчанку, каб рашэнне было перагледжана і сёння прынялі тое, што ёсць, — абураецца маці.

Фота: Алег Кіндар, TUT.BY

— Сёння сесія закрываецца (наступная пачнецца ў красавіку — Рэд.), — адказаў дэпутат.

— Калі было трэба, рашэнне па алкагольным праекце прынялі за суткі, — заўважылі маці. — Навошта з-за пытанняў побыту затрымліваць праект? Тое, што нашы дзеці ў месцах зняволення ходзяць зімой і летам у адной вопратцы, — гэта сёння не самая вялікая праблема. Пакуль вы будзеце прымаць змены, нашы дзеці за парушэнні без збыту адседзяць і выйдуць, многія ўжо адседзелі па шэсць гадоў, — кажуць маці.

Сняжана Інанец, TUT.BY

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура