Распусціць, сабраць у хвост ці гульку. Ну ці заплесці касу. На гэтым варыянты, што рабіць з валасамі ва ўмовах, калі часу зусім не стае, часта заканчваюцца.
Але калі ведаць усяго пару схем і сакрэтаў, можна пашырыць спіс варыянтаў у разы.
Разам са стваральніцай PINS Studio, выкладчыцай курса прычосак Наталляй Яромінай, мы зрабілі відэаінструкцыю, якая пераканае вас: зрабіць «нешта новае» на галаве можна пры мінімальных часавых і фізічных затратах.
Воля Афіцэрава