Праект партала
Навокал
16.02.2018 / 14:57
Жанчын часцей будуць вылучаць на Нобелеўскую прэмію: «Іх інтарэсы ўшчамляюцца»9

Нобелеўскі фонд плануе павялічыць колькасць жанчын сярод уладальнікаў прэміі, паведамляе БелТА. Старшыня арганізацыі Карл-Хенрык Хэлдзін лічыць, што сёння сярод лаўрэатаў занадта шмат мужчын, і гэта відавочны «гендарны перакос».

Каб вырашыць сітуацыю, што склалася, у ходзе асаблівай сустрэчы ў Стакгольме кіраўніцтва Нобелеўскага фонду вырашыла часцей намінаваць жанчын.

За ўсю гісторыю ўручэння Нобелеўскай прэміі лаўрэатамі сталі 892 чалавекі. Пры гэтым сярод уладальнікаў гэтай ганаровай узнагароды ўсяго 48 жанчын, што складае прыкладна 5,4%.

Сярод лаўрэатаў-жанчын — Марыя Складоўская-Кюры, якая атрымала прэмію і па хіміі, і па фізіцы, маці Тэрэза і юная пакістанская праваабаронца Малала Юсуфзай, пісьменніцы Сельма Лагерлёф, Дорыс Лесінг, Эліс Мунро і беларуска Святлана Алексіевіч.

Cвятлана Алексіевіч, фота Reuters.

Кіраўніцтва Нобелеўскага фонду лічыць гэта сур'ёзнай праблемай, паколькі інтарэсы жанчын аказваюцца ўшчэмленымі. Падчас сустрэчы былі вылучаны некалькі ініцыятыў, якія будуць інтэнсіўна прапрацоўвацца ў нобелеўскіх камітэтах і ў далейшым дапамогуць выправіць становішча.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура