Люблю такое печыва — багатае, духмянае, дзе мноства смакаў і тэкстур спалучаюцца ў адзінае гарманічнае цэлае, ад якога практычна немагчыма адарвацца. Паўсядзённым яго, бадай, не назавеш: яно сапраўды «святочнае», з такім не сорамна прыйсці ў госці альбо напячы яго на падарункі. Пакаштуйце самі і ўпэўніцеся!
Вам спатрэбіцца:
Як гатаваць:
1. Мяккае масла добра ўзбіць з цукрам. Дадаць яйка і зноў узбіць.
2. Муку змяшаць з соллю, спецыямі і цэдрай, паступова дадаць у масляна-яечную сумесь.
3. Шакалад і арэхі дробна пасячы, дадаць у цеста разам з разынкамі і журавінамі, добра перамяшаць.
Дарэчы, шакаладка ў мяне была порыстая, і толькі выняўшы гатовае печыва з духоўкі, я ўзгадала, што недзе бачыла параду не ўжываць такія ў выпечцы. Справа ў тым, што порысты шакалад амаль не плавіцца, таму, калі вам важная цякучая тэкстура растопленых кавалачкаў, памятайце пра гэта. На смак жа яно ніяк не паўплывала, печыва з шакаладам — гэта ўсё адно печыва з шакаладам.
4. Скруціць з цеста каўбаску дыяметрам 5-7 см, загарнуць у харчовую плёнку і пакласці ў халадзільнік на гадзіну (альбо ў маразільнік на 20 хвілін).
5. З ахалоджанага цеста нарэзаць пячэнькі таўшчынёй 0,7-1 см, выкласці на бляху. Выпякаць 15-20 хвілін на 180°С.
Гатуйце таксама:
Юлія Міцкевіч