Праект партала
Навокал
04.10.2017 / 12:19
Прыватныя медцэнтры прапануюць пазбавіць ліцэнзій на аборты22

Пытанне аб пазбаўленні камерцыйных медцэнтраў ліцэнзій на перапыненне цяжарнасці ўзняла загадчыца жаночай кансультацыі 37-й гарадской паліклінікі Мінска, галоўны акушэр-гінеколаг сталіцы Аксана Кароткіх, перадае БЕЛТА.

Фота likar.info.

«Вялікая колькасць перапыненняў цяжарнасці робіцца ў камерцыйных медыцынскіх цэнтрах. Забараніць аборты нельга, але, можа, варта пазбавіць камерцыйныя медцэнтры ліцэнзіі на правядзенне такіх працэдур», — адзначыла Аксана Кароткіх.

Нагадаем, у Беларусі ёсць горад, у якім цяжарнасць не перарываюць па жаданні жанчыны, — гэта Лагойск.

Па статыстыцы, колькасць абортаў у краіне зніжаецца з года ў год. У 2016 годзе ў Беларусі было зафіксавана 27 467 перапыненняў цяжарнасці, у 2015-м — 29 217.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура