Праект партала
Рост
04.10.2017 / 06:25
Мінчанка цэлы год здымала кожны дзень свайго жыцця ВІДЭА5

365 дзён, 13 хвілін, дзясяткі гарадоў, сярод якіх галоўны герой — Мінск. Тэсціроўшчыца Ася Кравец змантавала сапраўдны серыял пра сваё і наша з вамі жыццё.

Ася Кравец.

Ася працуе QA-інжынерам, блог у інтэрнэце вядзе больш за 10 гадоў, але ў нейкі момант вырашыла не толькі пісаць, але і паспрабаваць новую форму — відэа.

Пачынала з фіксацыі на камеру сваіх вандровак: кіты каля Кейп-Код, Выбарг… Год таму, у верасні, прыйшла да папулярнага сярод некаторых блогераў жанру «seconds of».

Можа падацца, што расказваць пра кожны свой дзень за дзве секунды — гэта вельмі проста. Але Ася паспрабавала і сцвярджае адваротнае: «З аднаго боку, трэба пастаянна трымаць камеру напагатове (хоць і забываеш часта), з другога — вучыцца заўважаць прыгажосць, вылучаць нешта з руціны, засяроджвацца, асэнсоўваць».

Ася кажа, што спачатку ёй давалася гэта складана, але пасля вочы і мозг натрэніраваліся. Яна лічыць, што зрабіць дзень добрым могуць нават такія дробязі як «каток пад кустом, першыя кветкі, новая паштоўка, прыгожы захад, цікавая кніга, сябар, якога даўно не бачыла…».

Апроч Мінска, у відэа Асі ёсць краявіды Вільні, Варшавы, Адэсы, Рыгі, Барысава, Манака, Осла, Кіева, Капенгагена…

Ці будзе Ася і далей працягваць здымаць такія ролікі? Пакуль што дакладна адказаць не можа. Але закідваць ютуб-канал у любым выпадку не збіраецца.

Паралельна дзяўчына захапляецца маляваннем і актыўна засвойвае новыя тэхнікі. Вось толькі некаторыя працы дзяўчыны.

 

Кацярына Карпіцкая

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура