Праект партала
Тонус
19.02.2021 / 13:53
Алоэ, цэнтэла азіяцкая і прабіётыкі. Як ратаваць скуру ад наступстваў стрэсу

Спыталі ў эксперта парады па харчаванні і падборы касметыкі, якія дапамогуць скуры ў стрэсе.

Фота Надзеі Бужан

Як стрэс уплывае на скуру?

Псіхалагічнае напружанне вядзе да павышанай выпрацоўкі гармонаў стрэсу — адрэналіну і картызолу. 

«Картызол павышае ўзровень цукру ў крыві, а гэта змяняе ўласцівасці калагену. Скура становіцца больш сухой. Таксама ён зніжае натуральную прадукцыю гіялуронавай кіслаты, тармозіць дзяленне і рост фібрабластаў — клетак, што непасрэдна стымулююць сінтэз калагену і эласціну. Гэта выклікае яшчэ большую сухасць скуры, станчэнне і парушэнне працэсаў самааднаўлення, — тлумачыць касметык-эстэтыст Наталля Муха. — 

Пад уздзеяннем адрэналіну адбываецца спазм капіляраў, змяншаецца прыток крыві, а значыць, змяншаецца і паступленне пажыўных рэчываў і кіслароду ў скуру. Як вынік — бледны цьмяны колер твару. Разам са спазмам сасудаў на суседніх участках адбываецца кампенсаторнае рэзкае іх расшырэнне — з’яўляюцца чырвоныя, застойныя плямы на скуры».

Касметык-эстэтыст Наталля Муха

Стрэс б’е па імунітэце, таму могуць быць абвастрэнні праблем і захворванняў скуры.

Што рабіць?

Пачаць варта з карэкцыі ўнутранага стану. Прымяняць антыстрэс-практыкі, нармалізаваць мікрафлору кішэчніка, прыбраць дэфіцыт вітамінаў і мінералаў. 

Вось некалькі парад па харчаванні:

  • уключыць у рацыён складаныя вугляводы;
  • прыбраць прадукты, якія правакуюць запаленне: цукар, малако, простыя вугляводы, рафініраваныя прадукты і алеі;
  • не прапускаць прыёмы ежы, абавязкова снедаць, а вячэраць — за 3—4 гадзіны да сну;
  • ужываць дастатковую колькасць клятчаткі і ферментаваных прадуктаў (напрыклад, кіслую капусту);
  • увесці ў рацыён прадукты, багатыя на трыптафан: рыбу, птушку, яйкі, ягады, арэхі, насенне, авакада.

Якую касметыку выбраць?

Спыніце выкарыстанне агрэсіўных сродкаў. Перайдзіце на мяккае ачышчэнне і часова выключыце з догляду кіслоты і рэціноіды, скрабы.

Абавязкова ўвільгатненне. Шукайце такія кампаненты ў складзе, як гіялуронавая кіслата, мачавіна, алоэ, NMF, сквален.

Фота Depositphotos.com

Аднавіце ліпідны бар’ер скуры — гэтаму паспрыяюць сродкі з цэрамідамі, альфа-ліпоевай кіслатой, тлустыя кіслоты.

Звярніце ўвагу на касметыку з ніяцынамідам і цэнтэлай азіяцкай. Гэтыя кампаненты дапамагаюць палепшыць мікрацыркуляцыю ў скуры, аднавіць ахоўныя функцыі, умацаваць сасуды і прыбраць пачырваненні.

Для аднаўлення мікрабіёму (мікрафлоры) скуры карыснай можа быць касметыка з прабіётыкамі.

TrueBiotic — серыя касметыкі з прабіётыкам новага пакалення SymReboot L19. Гэты інавацыйны кампанент атрыманы па ўнікальнай запатэнтаванай тэхналогіі, якая захоўвае непашкоджанай клеткавую абалонку. Дзякуючы гэтаму ён здольны «размаўляць» са скурай на яе «мове», імітуючы спецыфічныя ўласцівасці жывой карыснай лактабактэрыі Lactobacillus plantarum.

Nina.nn.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура