Праект партала
Густ
30.09.2020 / 11:55
ФОТАздымкі Ніны Багінскай з'явіліся ў італьянскім Vogue

Здымкі можна знайсці ў вэб-версіі выдання з подпісам «The mother of Belarusian revolution». Аўтар фотаздымкаў, якія спадабаліся культаваму італьянскаму часопісу, Іван Равяка.

vogue.it

Вось што Іван піша ў сваім інстаграме аб сустрэчы з Нінай Багінскай:

«А потым кажу:

— Ніна Рыгораўна, што б вы сказалі беларусам, калі б ведалі, што вас пачуюць усе?

Яна доўга рыхтавалася, доўга думала.

— Я б дзве рэчы перадала. Першае — гэта што нельга быць шчаслівым, калі чалавек не вольны. За волю сваю змагацца трэба, за зямлю, за мову, за людзей нашых змагацца трэба. Зямля і людзі вольнымі павінны быць. І шчаслівымі.

А другое — гэта прыроду нашу захоўваць трэба. Каб чыста было і добра. Мы ад прыроды пайшлі, мы яе і захоўваць павінныя. І перадайце ў інтэрнэце, што я люблю ўсіх.

vogue.it

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура