Праект партала
Тое-сёе
07.01.2020 / 15:06
Дачка прапагандыста АНТ зноў ездзіла нараджаць у Літву43

Тэлевядучая Вольга Аверкава-Літвінава стала мамай другі раз. Нараджаць дачка прапагандыста АНТ Аляксандра Аверкава ездзіла ў Літву.

Яна расказала «Нашай Ніве», што абрала дзяржаўную лякарню Вільнюскага ўніверсітэта Сантарышкес. Там жа два гады таму яна нараджала дачку.

«Адразу хачу сказаць, што я не пашкадавала ні на хвіліну пра тое, што вырашыла явіць немаўля свету ў гэтым горадзе. Наступным разам прайду гэтай жа сцежкай»,

— пісала тады ў сацыяльных сетках вядучая.

Тады ж яна тлумачыла, чаму выбрала дзяржаўную літоўскую лякарню, а не прыватную:

«Па-першае, гэта нашмат танней. У прыватнай уся цуда-падзея можа абысціся ў 5-7 тысяч еўра з усімі аналізамі. У дзяржаўнай — каля 1,5 тысячы. Па-другое, у Сантарышкес працуюць дактары са штата прыватнай радзільні. Па-трэцяе, пры ўніверсітэцкай лякарні ёсць дзіцячая рэанімацыя. У выпадку непрадбачаных ускладненняў дзіця і маму вязуць з прыватнай клінікі на хуткай менавіта ў Сантарышкес. Клініка ціхая, спакойная, корпус новы, у аглядных пакоях усё вельмі прыгожа і сучасна».

«Я любыя грошы аддала б толькі за адно стаўленне»,

— хваліла літоўскую лякарню Аверкава-Літвінава.

Чаму не віп-палата беларускай радзільні, напрыклад? Вольга тлумачыць, што яны з мужам жывуць на два гарады — Мінск і Вільня.

«Нам зручней было тут на гэтыя даты», — адказвае вядучая.

Яе бацька Аляксандр Аверкаў 18 гадоў працуе на тэлеканале АНТ, дзе расказвае ў тым ліку і пра цудоўную айчынную медыцыну. Раней ён вёў штотыднёвую праграму «Контуры», цяпер — «Нашы навіны». Быў ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, а з 50-гадовым юбілеем Аверкава віншаваў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

Вольга, як і бацька, будуе сваю кар’еру на тэлебачанні. Яна вядзе прагноз надвор’я на тэлеканале ВТВ.

NN.by

Каментары
Генэрал Голад / Адказаць 07.01.2020 / 15:40

Яна ж не толькі Аверкава, але ж яшчэ і Літвінава. Таму ў Вільні і раджае. ))

26
Дай Дарогу / Адказаць 07.01.2020 / 15:44

Прям к старшие товарищи из Масквабада

10
даведка / Адказаць 07.01.2020 / 16:10

На самом деле рожает она там для того, чтобы дети её автоматически получали литовское гражданство и паспорт.

19
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура