Праект партала
Рост
27.12.2019 / 11:20
Гэтая прыгажуня названа найлепшым спартоўцам Беларусі 2019 года2

Паводле апытання журналістаў, праведзенага «Спартыўнай панарамай», найлепшым спартсменам краіны ў 2019 г. стала фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская. Наогул у Дзясятцы-2019 першыя чатыры месцы занялі дзяўчыны. Найлепшы з мужчынскай паловы — Андрэй Арамнаў, у яго 5-е месца.

У традыцыйным конкурсе «Спартыўнай панарамы», што праводзіўся 61 раз, удзельнікамі апытання сталі 92 спартыўныя журналісты друкаваных і электронных СМІ, прэс-службаў спартыўных арганізацый. Ім прапаноўвалася назваць дзясятку спартсменаў, а таксама найлепшую каманду ў негульнявых відах спорту, найлепшую каманду гульнявых відаў, найлепшага трэнера.

У выніку першае месца заняла фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, што выйграла ў лютым чэмпіянат свету. Акрамя таго, Саша першынствавала на этапе Кубка свету ў Маскве і Сусветнай універсіядзе ў Краснаярску.

Прычым цікава, што на першае месца яе паставілі толькі восем чалавек, затое Аляксандры часцей за іншых адводзілі другі і трэці радкі і наогул уключалі ў элітны пул, дзякуючы чаму Саша і выбілася ў лідары.

Усяго Аляксандра набрала 510 балаў (восем першых месцаў, 19 другіх месцаў, 14 трэціх, 7 — чацвертых і г.д.). Усяго Аляксандру згадалі 72 журналісты.

Другімі ў апытанні сталі Вольга Худэнка і Марына Літвінчук (веславанне на байдарках), што выніку набралі 456 балаў (23 першыя месцы).

Трэцяе месца ў Арыны Сабаленка (тэніс) — 454 балы (22 першыя месцы).

4. Вольга Сілкіна (пяцібор'е) — 397 балаў (тры першыя месцы).

5. Андрэй Арамнаў (цяжкая атлетыка) — 392 балы (5 першых месцаў).

6. Максім Недасекаў (легкая атлетыка) — 344.

7. Улад Ганчароў (батут) — 254

8. Вольга Худэнка (байдаркі) — 207

9. Марына Літвінчук (байдаркі) — 164

10. Яўген Ціханцаў (цяжкая атлетыка) — 136 балаў.

Найлепшай камандай журналісты назвалі зборную па веславанні на байдарках і каноэ. На чэмпіянаце свету ў Сегедзе яна зрабіла сапраўдны фурор, заваяваўшы 14 медалёў, шэсць з якіх — залатых.

Найлепшай гульнявой камандай стала зборная па пляжным футболе, якая ўпершыню ў гісторыі выйшла ў фінальную частку чэмпіянату свету.

Найлепшым трэнерам чарговы раз прызнаны Уладзімір Шантаровіч (веславанне на байдарках і каноэ).

«Хачу добра размаўляць па-беларуску». Аляксандра Раманоўская расказвае пра бацькоў, амбіцыі і ўкулеле

NN.by

Каментары
Матёрый / Адказаць 27.12.2019 / 11:54

шалун

0
Максим Дизайнер / Адказаць 27.12.2019 / 21:27

Тема цыцак не ракскрыта!

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура