Праект партала
Стасункі
05.11.2019 / 19:23
Аляксандра Герасіменя апублікавала пяшчотнае ФОТА з мужам пад вадой 4

Фота пад вадой са сваім мужам Яўгенам Цуркіным Аляксандра Герасіменя апублікавала ў інстаграме.

Плыўчыха падпісала здымак так: «Той рэдкі момант, калі атрымалася. Кожны, хто здымаўся пад вадой у сукенцы/касцюме зразумее мяне. І наогул тут, як і ў жыцці, цябе штарміць, праносішся па хвалях, ныраеш, усплываеш, а памятаеш толькі той момант зацішша і спакою, і той заход сонца на гарызонце, які ты сустракаў са сваімі блізкімі. Кахання вам».

«Нашай Ніне» Аляксандра Герасіменя расказала, што здымаліся з Яўгенам яны для вясельнага часопіса. 

«У басейне БДУФК складана было здымацца ў сукенцы, яна цяжкая, непаслухмяная, цягнула на дно. Добра, што Жэня быў побач і кантраляваў пагружэнне, бо басейн глыбокі, можна было і не вынырнуць», — кажа Аляксандра.

Nina.nn.by

Каментары
меркаванне / Адказаць 05.11.2019 / 20:57

Прыгожа!

3
Па-коласаўску мудры / Адказаць 06.11.2019 / 04:46

Пад вадой можна здымаць файныя эратычныя сцэны, гэта высокае мастацтва. Паглядзіце ў Порнхабе падводнае кіно з Holly Halston, Callie Calypso і іншымі актрысамі.

2
Максим Дизайнер / Адказаць 06.11.2019 / 12:36

Видно, что выжимает Сашка из муженька все соки. Зачем?Зачем постить личные фото на всеообщее обозрение?

9
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура