Праект партала
Навокал
12.09.2019 / 09:36
Італьянскі Vogue апублікаваў стылёвы ФОТАСЭТ, адзняты ў сценах БНТУ9

Так сталася, што фота, зробленае студэнткай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Марыяй Галяк для афішы конкурсу «Міс БНТУ — 2019», трапіла ў анлайн-версію часопіса Vogue Italia.

Як расказала фатограф «Мінск-навінам», адзін здымак зроблены ў сталічным гандлёвым цэнтры. На ім аднагрупніца Марыі Алеся ля халадзільных камер з замарожанай рыбай.

Астатнія — падчас падрыхтоўкі да конкурсу ў актавай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта. На здымку — студэнткі ўніверсітэта, удзельніцы конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства.

NN.by

Каментары
хамса / Адказаць 11.09.2019 / 18:49

малайцы дзяўчаткі.. але ў звязку з нашымі рэаліямі ўспамінаецца фрагмент фільма ‘Стиляги - Скованные одной цепью’

5
litwin / Адказаць 11.09.2019 / 19:02

у Італьянцаў парваліся нагавіцы , прыгажосць Поўначы што казаць

4
хамса / Адказаць 11.09.2019 / 20:01

дарэчы яшчэ да першага фота вось што ўспомніла.. кожнай жа краіне адпавядае свой знак Задыяку.. у Беларусі гэта казярог.. але Глоба шчэ год 20 таму сказаў, што Беларусь - хутчэй вялая дохлая сялёдка.. ці вось замарожаная РыБа (памятаючы, што і я рыбка))

34
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура