Праект партала
Рост
06.09.2019 / 18:56
Упершыню ў гісторыі амерыканскай арміі дзве сястры сталі генераламі

Упершыню за гісторыю арміі ЗША званне генерала атрымалі дзве сястры, паведамляе USA Today.

Гаворка ідзе пра генерал-маёра Марыю Барэт і брыгаднага генерала Паўлу Лодзі. Сям'я сясцёр і ўзброеныя сілы ганарацца іх дасягненнямі па службе.

«Той факт, што званні генералаў атрымалі жанчыны з адной сям'і, з'яўляецца неверагодным дасягненнем», — заявіла старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў Меліса Далтан, адзначыўшы важнасць дасягнення жанчынамі кіруючых пазіцый у арміі.

Цяпер у амерыканскай арміі служаць 16% жанчын. Жанчынамі з'яўляюцца 69 з 417 генералаў і адміралаў амерыканскай арміі.

NN.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура