Праект партала
Навокал
07.08.2019 / 18:30
У Барселоне жанчынам дазволілі плаваць топлес

Мэрыя Барселоны забараніла муніцыпальным басейнам адмаўляць жанчынам плаваць топлес, піша El Pais.

Гэтае рашэнне распаўсюджваецца на ўсе віды басейнаў. Яго невыкананне будзе лічыцца дыскрымінацыяй, бо мужчыны наведваюць гэтыя ўстановы топлес без праблем.

У мэрыі Барселоны адзначылі, што мясцовыя законы і да гэтага не забаранялі жанчынам плаваць топлес, аднак новыя ўказанні пашырылі іх правы і павінны вырашыць усе спрэчныя выпадкі.

NN.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура