Праект партала
Рост
16.07.2019 / 20:55
Упершыню ў гісторыі кіраваць Еўракамісіяй будзе жанчына7

Еўрапейскі парламент зацвердзіў былога міністра абароны Германіі Урсулу фон дэр Ляен на пасаду старшыні Еўракамісіі. Яе падтрымалі 383 дэпутаты Еўрапейскага парламента, 374 выступілі супраць.

Фон дэр Ляен стане першай жанчынай на пасадзе старшыні Еўракамісіі. Кіраваць яна пачне ў лістападзе, калі скончацца паўнамоцтвы дзеючага кіраўніка Еўракамісіі, люксембуржца Жан-Клода Юнкера.

Фон дэр Ляен, выступаючы ў Еўрапарламенце, 16 ліпеня, абяцала змагацца за правы жанчын. Яна паведаміла, што пасады ў яе камісіі, куды ўвойдуць 28 чалавек, будуць размеркаваны пароўну паміж мужчынамі і жанчынамі. Калі ўлады краін ЕС, якія намінуюць еўракамісараў, не прадставяць спіс з улікам прынцыпу гендарнага парытэту, яны будуць абавязаны перагледзець свой выбар, заявіла яна.

Каментары
maha / Адказаць 16.07.2019 / 21:11

Малайчына!

24
Jan / Адказаць 16.07.2019 / 21:13

>>Еўрапарламент зацвердзіў першую жанчыну на пасаду кіраўніка Еўракамісіі Еву ці што?) - першая жанчына Слушна было б "упершыню зацвердзіў"

0
Аугментин / Адказаць 16.07.2019 / 23:02

Ну всё, пропал Калабухов дом, в смысле Евросоюз. Успешно развалила бундесвер, справится и с Европой. Интересно, комиссии бундестага позволили завершить следствие по ней? Наверное, вряд ли, "кто ж его посадит, он же памятник".

11
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура