Праект партала
Стасункі
22.06.2019 / 09:32
Сэксолагі распавялі, якой мусіць быць бадзёрая раніца3

Сэксолагі падказваюць цудоўны спосаб зрабіць раніцу сапраўды добрай.

Фота Pxhere.com.

Вылучыць час на ранішні сэкс бывае няпроста: нам заўсёды хочацца паспаць трошку даўжэй, адцягнуць той момант, калі трэба будзе пачынаць актыўна рухацца, піша Politeka. Сэксолагі патлумачылі, чаму ранішні сэкс — гэта выдатна.

Сэкс раніцай патрэбны, каб:

Разнастаіць руціну. Сэксолагі ў адзін голас паўтараюць: каб разнастаіць сэксуальнае жыццё ў працяглых стасунках, зусім не абавязкова выдумляць штосьці «звыш». Некаторым партнёрам дастаткова проста змяніць час для заняткаў каханнем. Скажам, калі вы з партнёрам прывыклі займацца сэксам па вечарах і гэта ўжо стала штодзённасцю для вас, варта паспрабаваць перанесці сэкс на раніцу. А калі разам з гэтым змяніць звыклыя дэкарацыі спальні і перанесціся, скажам, на кухню ці ў ванную, гэта гарантавана зробіць сэкс запамінальным і дасць адчуванне навізны.

Узняць настрой на ўвесь дзень. Добры сэкс раніцай можа не толькі забяспечыць вас добрым настроем на цэлы дзень, але і зрабіць больш засяроджанымі на працы і стрэсаўстойлівымі на працягу дня. Як паказваюць даследаванні, ранішні сэкс дапамагае справіцца з мігрэнню і дрэнным самаадчуваннем, паколькі ў кроў выкідваецца вялікая колькасць эндарфінаў, якія дазваляюць увесь дзень адчуваць сябе добра і спакойна.

Пік мужчынскай палавой актыўнасці. У гэты час колькасць тэстастэрону ў крыві ў мужчыны дасягае самай высокай адзнакі за суткі, а гэта значыць, што не толькі яго жаданне будзе больш моцным, а яшчэ і эрэкцыя будзе мацнейшай. Навукоўцы схільныя меркаваць, што прыкладна ў восем гадзін раніцы біялагічныя рытмы мужчыны і жанчыны максімальна супадаюць. У гэты час яна пачынае ўзбуджацца, а ў яго яшчэ не паспела знізіцца жаданне.

Падвышаная адчувальнасць. Па раніцах адчувальнае пасля сну цела больш успрымальнае да мілошчаў. Да таго ж ранішні сэкс можа быць на руку дзяўчатам, якія звычайна маюць цяжкасці з тым, каб фізічна расслабіцца падчас блізкасці. Плюс да ўсяго ранішні сэкс — гэта больш інтымны для партнёраў працэс. Пасля сну, яшчэ не паспеўшы атрымаць сваю порцыю стрэсу за ўвесь дзень, мы падаемся самім сабе больш уразлівымі.

Можна сумясціць з прыняццем душа. Сумясціць прыемнае з карысным — гэта самае простае, што можна зрабіць з ранішнім сэксам. Многіх турбуе праблема патлівасці ў сне ці нясвежага дыхання з раніцы. Гэта часам становіцца перашкодай на шляху да ранішняй асалоды. Каб не пазбаўляць сябе магчымасці заняцца сэксам раніцай, дастаткова перамясціцца ў ванны пакой.

Nina.nn.by

Каментары
Язэп Восіпаў / Адказаць 22.06.2019 / 11:53

Скарыстаўся з парады, пацьвярджаю ;)

2
Чебаркуль / Адказаць 26.06.2019 / 14:26

Добрыя парады, ды няма каго папiхваць, шкада...

1
Генэрал Голад / Адказаць 07.07.2019 / 10:52

Раніцу трэба пачынаць з лёгкай прабежкі 3-5 км, абліваньня халоднаю вадою і прагляду навін на БТ. Гата вам дасьці і настрой, і бадзёрасьці, і разнастайнасьць.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура