Праект партала
Тонус
10.06.2019 / 09:54
Праблемы з венамі цяпер вырашаюцца літаральна за гадзіну — як працуе новая тэхналогія КЛаКс6

Доктар медыцынскага цэнтра «Конфідэнс» Павел Ладыгін кажа, што ў сасудзістага доктара-флеболага працы шмат і зімой, і ўлетку. Калі раней аперацыі на венах рабілі ў пэўны сезон, то сёння, дзякуючы новай тэхналогіі ClaCs (КЛаКс), іх праводзяць у любы час. Займае такая працэдура літаральна абедзенны перапынак.

Доктар медыцынскага цэнтра «Конфідэнс», кандыдат медыцынскіх навук Павел Ладыгін.

«У нашым медыцынскім цэнтры для абследавання пацыентаў, якія звяртаюцца з варыкознай хваробай, выкарыстоўваецца ультрагукавая дыягностыка вен, якая праводзіцца непасрэдна доктарам-флеболагам на прыёме. Не трэба папярэдне здаваць ніякія аналізы. Проста на прыёме доктар ацэньвае рызыку развіцця захворвання, выяўляе ўчасткі вянознай сістэмы, якія закранула хвароба, аналізуе анатамічныя ўзаемаадносіны паміж глыбокай і павярхоўнай вянознай сістэмай і падбірае аптымальны метад лячэння індывідуальна для кожнага пацыента, — расказвае Павел Ладыгін. — Для правільнай пастаноўкі дыягназу неабходны агляд пад УГД-кантролем, таму што на першых стадыях захворвання многіх пацыентаў турбуе выключна эстэтычны дыскамфорт, людзі заўважаюць толькі касметычныя недахопы. Аднак калі флеболаг не агледзіць на УГД вянозную сістэму, ён можа прапусціць паталогію ствалавых вен. Тады лячэнне будзе недастатковым, і варыкозная хвароба зможа прагрэсаваць. Каб на прыём да флеболага чалавека не прыводзіў боль, трэба ўважліва ставіцца да свайго здароўя і звяртаць увагу нават на нязначныя змены ў венах».

Звяртацца па кансультацыі, абследаванне і лячэнне, калі непакоіць здароўе вен, цяпер можна ў любую пару года. У сучаснай флебалогіі сезонных абмежаванняў як правіла не існуе.

«Адзінае, пацыент сам вырашае, ці згаджацца на аперацыю летам. Бо некаторыя віды аператыўнага ўмяшання патрабуюць у далейшым нашэння кампрэсійнага трыкатажу. Праз гэта людзі часта прымаюць рашэнне перанесці аперацыю на больш халодны перыяд года, каб пазбавіць сябе ад нязручнасцяў», — удакладняе доктар.

Да ўсесезонных метадаў лячэння, у залежнасці ад стадыі захворвання, можна аднесці:

  • лекавую тэрапію варыкознай хваробы — прымяненне венаактыўных прэпаратаў,
  • працэдуру КЛаКс — гэта спалучэнне лазера і склератэрапіі пад уздзеяннем холаду,
  • эндавенозную лазерную каагуляцыю вен (ЭВЛК).

Чаму ж усё часцей для лячэння варыкозу пацыенты абіраюць метад КЛаКс?

«Гэтая працэдура адносна новая, у медыцынскім цэнтры «Конфідэнс» яна выкарыстоўваецца ад 2017 года. Асаблівасць працэдуры ў тым, што яна праводзіцца пад уздзеяннем холаду. Участак цела, у які адбываецца ўмяшанне, ахалоджваецца — гэта ратуе скуру ад апёкаў. Пры гэтым значна змяншаецца боль падчас самой аперацыі. Некаторыя пацыенты натуральна засынаюць, настолькі камфортна яна пераносіцца. Пры гэтым ніякае дадатковае абязбольванне не патрабуецца, — тлумачыць доктар-флеболаг. — Працэдура КЛаКс праводзіцца ў выпадку лячэння сасудзістых зорачак, змененых унутрыскурных і паверхневых падскурных вен малога дыяметра, бачных няўзброеным вокам. Важна тое, што тэхналогія дазваляе не насіць кампрэсійны трыкатаж, таму выдаленне сасудзістай сеткі не прынясе дыскамфорт нават летам».

Варыкозная хвароба, удакладняе флеболаг, — гэта стан хранічны, таму перыядычна адбываецца абвастрэнне. Калі не займацца лячэннем, то могуць развіцца такія ўскладненні, як тромбафлебіт, ацёк, пацямненне скуры галёнак аж да з’яўлення трафічных язваў, што вельмі сур’ёзна ўскладняюць жыццё. Таму пры з’яўленні сімптомаў варыкознай хваробы трэба як мага хутчэй наведаць доктара-флеболога. Варыкоз — захворванне, якое само па сабе не пройдзе.

І ні ў якім разе нельга грэбаваць метадамі прафілактыкі для папярэджання развіцця варыкознай хваробы.

У першую чаргу, раіць доктар-флеболаг, неабходна пазбягаць абставін, якія выклікаюць застой крыві ў ніжніх канечнасцях.

«Парады вельмі простыя, але дзейсныя. Часцей мяняйце позу, асабліва пры доўгім сядзенні ці стаянні, не закідвайце адну нагу на другую, штодня рабіце пешыя прагулкі на свежым паветры, на працягу дня перыядычна выконвайце згінанне і разгінанне ступняў», — кажа Павел Ладыгін.

Акрамя гэтага:

  • выконвайце рэжым працы і адпачынку,
  • выбірайце свабодную зручную вопратку, насіце абутак на невысокім абцасе,
  • рэгулярна рабіце лячэбную гімнастыку і масаж галёнак — знізу ўверх,
  • калі хочаце заняцца спортам, то аддайце перавагу плаванню,
  • сачыце за вагой і харчаваннем, ужывайце прадукты з вялікім утрыманнем клятчаткі, піце дастаткова вады,
  • прымайце кантрасны душ.

І абавязкова пры з’яўленні першых прыкмет захворвання, нават самых маленькіх зорачак, звярніцеся да спецыялістаў.

Наталля Тур

Каментары
Павел Ас / Адказаць 10.06.2019 / 10:09

Справа лобрая і шмат каму патрэбная. Шкада толькі што міністэрства ахрвы здароўя не падтрымлмвае развіццё гэтай галіны, каб зрабіць паслугі і аперацыі больш даступнымі для шырокага кола людзей :(

1
NavuchencaBK / Адказаць 10.06.2019 / 13:33

Бяда часу. Ўсе прывыклі да стулу. Каб кожную раніцу прысядалі штодзень, дык ані толькі гэнае хваробы сёньняшняга дня не было б, жанчыны б нараджалі без праблемаў, а мужыкі ім дзяцей рабілі без перапынку. А так... Чытайце форумы надалей! Там ўсё пішуць, як не хварэць. Альбо як лекавацца.

2
Брыдкая пачвара / Адказаць 10.06.2019 / 16:51

Павел Ас, хай распавеў пра кошт абследавання ї аперацыі. А дзяржаўная медыцына не тое што ня жадае, хутчэй ня можа. Калі такую працэдуру можна будзе зрабіць ў паліклініке, ці у прастой лекарні, за што будуць жыць медцэнтры з іх занябеснымі коштамі і з падтрымкай з саміх вярхоў.

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура