Праект партала
Навокал
03.05.2019 / 15:46
У цэнтры Мінска з'явілася інсталяцыя з аднаразовых кубачкаў. Што яна значыць? ФОТА6

Дзве энтузіясткі з Мінска Крысціна Дубнавіцкая і Кацярына Труханава сабралі больш за 1000 выкарыстаных папяровых кубачкаў па ўсім горадзе для сваёй інсталяцыі ў рамках Тыдня дызайну — 2019.

І ўсё не проста так.

Сваёй інсталяцыяй на Зыбіцкай дзяўчаты хацелі падняць важнае пытанне немагчымасці перапрацоўваць аднаразовыя кубачкі. Большасць папяровых кубачкаў выраблена з першаснай цэлюлозы, г.зн. з дрэва.

Дрэва расце 50 гадоў. Кубачак жыве 15 хвілін. І затым едзе на палігон, дзе можа гніць сотні гадоў.

Крысціна і Кацярына падтрымліваюць ініцыятыву ўсвядомленага спажывання, прапануюць не множыць смецце, сартаваць адходы, выкарыстоўваць прадукцыю, якая перапрацоўваецца, ці не браць напоі на вынас без патрэбы, а піць ўнутры устаноў.

У рамках апытання, якое яны праводзілі на вуліцах горада (частку якога можна паглядзець на іх youtube-канале kristina planet) аказалася, што большасць людзей упэўненыя, што кубкі цалкам папяровыя і пасля выпітай імі кавы адпраўляюцца на перапрацоўку.

Падчас падрыхтоўчага працэсу, этапу збору кубачкаў і стварэння інсталяцыі дзяўчаты пагутарылі прыкладна з сотняй чалавек на тэму экалогіі і свядомага спажывання. І прыйшлі да высновы, што многія людзі проста не ведаюць пра тое, што перапрацоўваецца, а што не, і не супраць сартаваць смецце, проста не заўсёды ў іх у дварах ёсць кантэйнеры для смецця.

Інсталяцыю падтрымала кампанія «Суперпак Кампані» — вытворца папяровай упакоўкі, якая з'яўляецца экалагічна чыстай як для наваколля, так і для чалавека.

Фота Надзеі Бужан

Каментары
Матёрый / Адказаць 03.05.2019 / 17:44

В Минске есть скульптуры голых людей. Есть примета потрогать у них. В роде в районе Троицкое Предместье. Дерево из стаканчиках, отдыхает.

7
vovik21.12 / Адказаць 03.05.2019 / 17:50

В центре дерево, а на окраинах горы. Скоро вообще мусором завалимся.

1
хамса / Адказаць 03.05.2019 / 18:28

малайчынкі.. Мінску не хапае незвычайных арыгінальных арт-аб'ектаў.. люблю такое.. цікава - ці жывы той каток у Кіеве з пластыкавых відэльцаў?)

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура