Праект партала
Густ
03.05.2019 / 12:12
Беларуская дызайнерка робіць торбы з выявай жаночых грудзей у падтрымку тых, хто перажыў рак ФОТА8

Дызайнерка Аляксандра Шынкевіч робіць шоперы (гэта такія торбы на плячо) з выявай жаночых грудзей. Рэч з'явілася ў падтрымку жанчын, якія перажылі рак малочнай залозы.

Аляксандра расказала «Нашай Ніне», адкуль прыйшла ідэя і хто купляе такія торбы. 

«Як гэта заўсёды бывае, ідэя прыйшла цалкам выпадкова і знайшла мяне ў інстаграме. Я гартала стужку і ўбачыла пост блогеркі Зоі Прышывалкі пра тое, што яна вельмі хоча займець такую торбу. А перад гэтым я якраз скончыла адукацыйныя курсы па графічным дызайне ў выкладчыцы Паліны Хамяковай, мяняла сферу дзейнасці, была без сталай працы, таму часу і ідэй у мяне было шмат. І вось тут мне трапляецца на вочы артыкул пра тое, як жанчыны перажылі наступствы гэтай страшнай хваробы — рака грудзей. Мяне захапілі гэтыя гісторыі. Так стварэнне торбаў займела яшчэ і сацыяльны сэнс», — расказвае дызайнерка.

На сёння Саша Шынкевіч пашыла каля 25 сумак. 

«Мае замоўцы — людзі розных узростаў і роду заняткаў. Сярод іх крэатыўныя студэнты, якія любяць яркія і незвычайныя рэчы. Людзі старэйшага ўзросту, якія ствараюць свае цікавыя праекты і жывуць насычаным актыўным жыццём. Ёсць і тыя, каго непасрэдна закранула праблема рака, тыя, хто прытрымліваецца ідэі роўнасці ў прыгажосці і магчымасцях незалежна ад знешнасці. Сябры таксама вырашылі патрымаць маё захапленне і набылі некалькі сумак», — дзеліцца Аляксандра. 

Каштуе такая торба 33 рублі. 

Сумкі беларускай дызайнеркі можна сустрэць не толькі ў мінскіх модніц. Іх замаўлялі нават з Фінляндыі. А адна сумка разам са сваёй гаспадыняй удзельнічала ў фемінісцкім маршы ў Барселоне. 

Наталля Тур 

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура