Праект партала
Гісторыі
20.04.2019 / 23:25
Упершыню ў Беларусі футбольны матч мужчынскіх каманд абслугоўвала жаночая брыгада суддзяў ФОТЫ1

20 красавіка распачаўся чэмпіянат Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Матч у Івацэвічах, дзе мясцовая каманда сустракалася з «Горкамі», быў адметным тым, што яго абслугоўвала цалкам жаночая суддзейская брыгада. Упершыню ў гісторыі беларускага футболу. 

Злева направа — Алёна Карась, Вольга Цярэшка, Настасся Данчанка.

У айчынным суддзейскім корпусе усяго каля дзясятка дзяўчын, і толькі тры з іх: Алёна Карась, Вольга Цярэшка і Настасся Данчанка — могуць абслугоўваць матчы мужчынскіх каманд. Так з'явілася цэлая жаночая суддзейская брыгада.

Вольга Цярэшка з Маладзечна — самая вядомая жанчына-арбітр у нашым футболе. У якасці галоўнага суддзі яна можа абслугоўваць матчы першай лігі, на матчах вышэйшай лігі працуе ў якасці чацвёртага арбітра. У 2017 годзе абслугоўвала фінал чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчын узростам да 19 гадоў.

Алена Карась са Смалявіч абслугоўвае матчы першай лігі ў якасці памочніка суддзі. Сёлета будзе працаваць на чэмпіянаце Еўропы сярод дзяўчын узростам да 17 гадоў.

 

Настасся Данчанка ў гэтым годзе атрымала статус міжнароднага памочніка рэферы ФІФА. Абслугоўвала матчы жаночага чэмпіянату і матчаў дублюючых складаў вышэйшай лігі.

У пачатку гульні футболісты з Горак адкрылі лік, але пасля ініцыятыва ў гульні перайшла да гаспадароў, якія ў першым тайме адыграліся, а ў другім забілі два мячы і давялі матч да ўпэўненай перамогі.

Ягор Хаванскі

Каментары
Брыдкая пачвара / Адказаць 20.04.2019 / 23:56

І ,як з імі гульцы спрачацца і лаяцца будуць?

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура