Праект партала
Дома
23.02.2019 / 08:44
Знікае з талеркі імгненна: сытны заліўны пірог на сняданак РЭЦЭПТ22

Самая мая любімая частка выхаднога — гэта сняданак: можна павольна піць каву, прадумваць планы на дзень і атрымліваць асалоду ад віду з акна — асабліва, калі ў хату зазірае першае вясновае сонейка.

А яшчэ не трэба нікуды спяшацца і можна прыгатаваць тое, што падабаецца, а не тое, што можна хутка зрабіць. Адным з такіх рэцэптаў для мяне з'яўляецца заліўны пірог з каўбаскамі: гатуецца вельмі проста, знікае з талеркі імгненна! І насычае выдатна: вам хопіць моцы на доўгі дзень і на любыя вашыя актыўнасці.

Нам спатрэбіцца:

  • 70 гр. мукі першага гатунку;
  • 3 яйкі;
  • 125 мл. малака;
  • 1 ч. л. віннага воцату;
  • 1 ч. л. мёду;
  • 1 ч. л. гарчыцы (не вострай);
  • 1 цыбуліна;
  • 6—8 паляўнічых каўбасак;
  • соль, перац;
  • маяран;
  • алей.

Змашваем муку, яйкі і малако, каб не было камочкаў. Дадаём воцат, мёд, гарчыцу, соль і перац.

Цыбулю наразаем на тонкія паўкольцы. На патэльні разаграваем трохі алею і смажым цыбулю да празрыстасці. Перакладаем цыбулю да цеста, а на патэльню кладзём каўбаскі (на каўбасках можна зрабіць надрэзы, каб яны лепш падсмажыліся). Даём каўбаскам трохі падрумяніцца.

Форму для пірага змазаць алеем, выліць у яе цеста. Зверху пакласці каўбаскі і пасыпаць маяранам.

Выпякаем 25 хвілін пры 200 градусах. Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

Каментары
Жвір / Адказаць 23.02.2019 / 10:49

Ай...

10
ЯНКА / Адказаць 23.02.2019 / 11:26

★ ГАЛОДНЫЯ ГУЛЬНІ ★ «Самая мая любімая частка выхаднога — гэта сьняданак», — напісала паважаная аўтарка. А можа, ня трэба так, га? Бо праз спэцыфыку арганізму ежа ранкам усім — і Вам, і табе, і табе, Цялёпка, — кепска заходзіць. Адсюль сьняданак паўсюль мае трапны прыдомачак «лёгкі». Затое вось супішча, запечанае парася й пірог а-ля «Штолі» файна раскрыюць смак толькі ў абед, ці калі ажывуць лямпачкі. ★ Возьмем (і панясём — закрэсьлена), да прыкладу, мяне. Дык пасьля 18-і (і як вылучэньне, пасьля 18:10) я абсалютна нічога ня гамаю. Так, бывае, пахарчуесься ў дзесяць, праз рэдкую, але меткую працу ня здолееш потым паесьці, і адвечар ад голаду аж «баліць душа, і ные сэрца» (разам зь іншымі маімі субпрадуктамі). Затое наступным ранкам ежа — пра якую яшчэ нядаўна мроіў, і якая нават сьнілася! — ня надта, выбачайце, лезе... ★

8
ЯНКА / Адказаць 23.02.2019 / 11:29

★ Рэцэпт як хутка прыгаваць фрыкадэлькі. Бяром пельмені й ачышчаем сяродкі ад мучнога лупіньня... ★

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура