Праект партала
Навокал
18.02.2019 / 16:20
Кандрусевіч выступіў супраць ЭКА: Яно парушае святасць акту зачацця29

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў адкрыты ліст старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку і міністру аховы здароўя Валерыю Малашку. Кандрусевіч заявіў, што Каталіцкі касцёл выступае супраць таго, каб фінансаваць першую спробу экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) за кошт бюджэту і назваў 9 аргументаў.

1. Вучэнне Каталіцкага касцёла выступае супраць ЭКА, таму што «гэтая працэдура парушае святасць акту зачацця, як гэта задумана Створцам». Зачацце становіцца вынікам супрацоўніцтва паміж жанчынай і ўрачом, і гэта наносіць удар па айцоўству, таму што бацька фактычна аказваецца выключаным з працэсу зачацця свайго дзіцяці.

2. Працэдура ЭКА немагчымая без знішчэння эмбрыёнаў, кожны з якіх мае такое ж права на жыццё, адзначае Кандрусевіч.

3. ЭКА — гэта велізарны бізнес на чалавечай бядзе, мяркуе арцыбіскуп.

«Таму прадстаўнікамі гэтага бізнесу і звязанымі з імі медыцынскімі структурамі замоўчваюцца цяжкія, часам катастрафічныя наступствы гэтай працэдуры для жанчыны, а таксама дадзеныя аб слабым здароўі, а часам інваліднасці дзяцей, зачатых такім ненатуральным чынам», — піша Кандрусевіч.

4. Таксама ўзнікае вялікае пытанне аб тым, ці змогуць дзеці, зачатыя пры дапамозе гэтай працэдуры, самастойна стаць бацькамі, адзначае кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

5. ЭКА адкрывае шырокія магчымасці для сурагатнага мацярынства і гандлю дзецьмі, мяркуе Кандрусевіч.

6. «Фінансаванне гэтай бесчалавечнай працэдуры за кошт бюджэту робіць нас усіх адказнымі за гэтае зло, з чым мы не можам пагадзіцца»,

— піша арцыбіскуп.

7. ЭКА стала адпраўным пунктам для генетычнай інжынерыі, кланавання, прэ-імплантацыйных генетычных дыягназаў (адсяванне эмбрыёнаў), збору ствалавых клетак эмбрыёнаў, даследаванняў па дзецях ад трох бацькоў і гібрыдах чалавека і жывёл.

8. Кандрусевіч адзначае, што дзіця — гэта не рэч, права валодання якой даецца бацькам.

«Ніхто не можа патрабаваць для сябе такіх правоў. Бясплоддзе — гэта вялікі цяжар і суровае выпрабаванне для сужонкаў, але чалавечая годнасць не можа быць прынесена ў ахвяру дзеля мэты валодання дзіцем».

9. Для бяздзетных сужонкаў заўсёды застаюцца актуальнымі ўсынаўленне, патранатнае выхаванне або іншыя формы дапамогі дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў (у беларускіх дамах-інтэрнатах знаходзяцца 3,4 тысячы дзяцей-сірот, пазбаўленых бацькоўскай апекі), адзначае Тадэвуш Кандрусевіч.

Каментары
Алякасандр / Адказаць 18.02.2019 / 16:30

даже  для государево  накладно тратить деньги на программы которые приводят к  физически неполноценным  сущностям ! лучше бы они потратили яти деньги на программы поддержки семь и дева!

47
Звыклы беларус / Адказаць 18.02.2019 / 16:34

Падтрымливаю Сп. Кандрусевича! [Рэд. - выдалена]

56
Алякасандр / Адказаць 18.02.2019 / 16:34

наши чиновники пустились внедрять научные программы родом из фантастики , забывая о  то, что потребность сейчас страны в реальных научных разработках,   а не марсоходах  , клонах и другой ерунды с фантастических фильмов. Есть даже разработки придуманные в советское время и лежащие на полках научных  организаций и напечатанных  в научных журналах которые актуальны как некогда!

40
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура