Праект партала
Тое-сёе
13.02.2019 / 21:41
Сцюардэса публічна прынізіла пасажырку за занадта адкрыты ўбор1

Пасажырка паскардзілася на сцюардэсу авіякампаніі Jetstar, якая публічна прынізіла яе за знешні выгляд. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Фота: старонка Shoshana Strykert у Facebook.

Як распавяла 28-гадовая Шашана Страйкерт, інцыдэнт адбыўся пасля пасадкі на рэйс з Мельбурна ў Брысбен, Аўстралія. Страйкерт ляцела наведаць маці ў бальніцы і не задумвалася, у што апранута. На ёй былі чорны кроп-топ і светла-ружовыя штаны з высокай таліяй.

Па словах Страйкерт, як толькі яна паднялася на борт, да яе падышла сцюардэса і пачала адчытваць за ўбор.

«Бортправадніца зрабіла мне заўвагу і папрасіла мяне надзець футболку або прыкрыцца пледам», — паскардзілася Страйкерт. Яна таксама дадала, што незнаёмая пасажырка, якая назірала за скандалам, з жалем працягнула ёй сваю куртку.

«Усе пасажыры пільна глядзелі на мяне. Я была прыніжаная і абражаная. Пад маім топам быў бюстгальтар, а знізу злёгку быў бачны жывот. Jetstar назвалі мяне распутніцай, а потым прапанавалі 50 даляраў замест прабачэнняў», — абурылася Страйкерт.

Яна патлумачыла, што пасля скаргі, апублікаванай у сацыяльных сетках, кампанія прадаставіла ёй ваўчар са зніжкай на наступны пералёт.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура