Праект партала
Навокал
11.02.2019 / 16:06
14 лютага сотні чалавек будуць танчыць супраць гвалту ў мінскім гандлёвым цэнтры4

14 лютага а 19:30 каля 300 чалавек (гэты тыя, хто ўжо зарэгістраваўся на падзею) станчаць супраць гвалту ў гандлёвым цэнтры Dana Mall.

Такім чынам Беларусь чарговы раз далучыцца да сусветнай акцыі One Billion Rising: у 2019 годзе паўдзельнічаць у дадзеным флэшмобе плануе каля 190 краін свету.

Чаму флэшмоб правядуць 14 лютага? На думку арганізатараў, нягледзячы на тое, што гэта дзень усіх закаханых, гвалт у дачыненні да партнёраў у гэтую дату не толькі не спыняецца, а ў некаторых выпадках і наадварот узмацняецца. Ініцыятары акцыі хочуць прыцягнуць увагу да праблемы як мага большай колькасці людзей.

Фота Nollaig Lou з першага флэшмобу ў 2016 годзе.

Перад флэшмобам пройдуць 2 рэпетыцыі, адна з якіх адбудзецца непасрэдна ў гандлёвым цэнтры.

Расклад рэпетыцый наступны:

  • 11 лютага ў 18:00 прасторы «Другi паверх» (прасп. Машэрава, 9, корпус 8, 2 паверх);
  • 13 лютага ў 23:00 у закрытым гандлёвым цэнтры Dana Mall (вул. Мсціслаўца, 11).

Важна: каб патрапіць на начную рэпетыцыю, трэба зарэгістравацца.

Арганізатары прапноўваюць далучыцца да акцыі і наступным чынам: паўдзельнічаць у анлайн-чэленджы — станцаваць танец у коле сяброў, сям'і або калег і выкласці відэа ў інстаграме або іншых сацыяльных сетках да 14 лютага ўключна з хэштэгам #onebillionrisingby2019. Калі няма магчымасці запісаць танец, можна зрабіць фота са знакавым жэстам (палец уверх) і выкласці ў сваю сацыяльную сетку, таксама выкарыстоўваючы хэштэг #onebillionrisingby2019.

Як гэта было ў 2017-м годзе: рэпартаж НН

Nina.nn.by

Каментары
ВЛКСМ / Адказаць 11.02.2019 / 16:41

Чота ржу)))

5
СвободныйЯ / Адказаць 11.02.2019 / 17:09

А это поможет?)

2
Крупский / Адказаць 11.02.2019 / 17:13

Танчаць супраць гвалту? Хай исчо паприсидаюць супраць измен.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура