Праект партала
Дома
22.01.2019 / 18:48
На «Асновах сямейнага жыцця» 9-класнікам будуць расказваць, чым адрозніваюцца жанчыны і мужчыны: меркаванні настаўнікаў14

Сёння на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з’явілася навучальная праграма факультатыву пад назвай «Асновы сямейнага жыцця», які збіраюцца выкладаць вучням 9—11 класаў.

У тлумачальная запісцы зазначаецца, што такі факультатыў — адна з мер па ўмацаванні дзяржавай інстытута сям’і і сямейных каштоўнасцяў агулам, бо менавіта ў «моцнай сям’і — моц дзяржавы».

Якім чынам школьнікам збіраюцца закладаць у галаву гэтую думку?

Раз на тыдзень 9-класнікам будзе зачытвацца курс «Падрыхтоўка да шлюбу і сямейнага жыцця», дзе іх навучаць правільна абіраць будучага партнёра, адрозніваць каханне ад закаханасці і нават, вы не паверыце, сакрэтам сямейнага шчасця.

У межах курса «Сям’я як сацыяльны інстытут» 10-класнікам распавядуць пра ролі мужчыны і жанчыны і навучаць весці хатнюю гаспадарку. Цікавымі тэмамі пры правільнай падачы тут бачацца наступныя: гвалт, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, юрыдычныя пытанні.

11-класнікаў жа збіраюцца адукоўваць у плане асэнсаванага бацькоўства і таго, як нарадзіць здаровае патомства.

Мы распыталі беларускіх настаўніц, што яны думаюць пра новы факультатыў і ці бачаць у ім сэнс.

Ганна Севярынец, даследчыца беларускай літаратуры, настаўніца Смалявіцкай гімназіі:

Фота Настассі Роўды.

— Я не думаю, што сямейныя каштоўнасці закладаюцца на факультатывах. Не думаю нават, што яны наогул закладаюцца падчас гутарак ці практычных заняткаў у школьных сценах. Яны закладаюцца матрыцамі ў сям'і, закладаюцца тады, калі дзіця не тое каб у школу, а нават у садок яшчэ не ходзіць.

Сямейныя каштоўнасці закладаюцца ў сям'і. Не ведаю, чаму тут можна навучыць у школе, ды яшчэ і ў межах факультатыўных заняткаў без грунту. Лепей бы гэтую вучэбную гадзіну аддалі на вывучэнне беларускай літаратуры. Там і пра сямейныя каштоўнасці можна пагутарыць, і пра розныя шлюбы, і пра што хочаце, абы толькі праграма была складзеная адэкватнымі людзьмі і ўрокі вяліся такімі ж.

Марына Хоміч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, старшыня Маладых хрысціянскіх дэмакратаў:

Фота Волі Афіцэравай.

— Я рада навіне пра ўвядзенне такіх факультатыўных заняткаў. Праўда, крыху са скепсісам успрыняла, што гэта для 9—11 класаў: улічваючы, што дзеці развіваюцца вельмі рана, гэта позна. Але потым падумала, можа, якраз і да месца: я выкладаю ў 8-м класе, і вучні ў гэтым узросце, асабліва хлопчыкі, толькі-толькі пачынаюць сталець, і розныя пікантныя тэмы могуць успрымацца імі са смешкамі.

МХД у сваёй праграме выступае за тое, каб увесці ў школьныя заняткі асновы хрысціянскай культуры і этыкі, і тэма стварэння сям’і, яе каштоўнасці туды таксама ўваходзіць, так што я вельмі ўсцешаная новаўвядзеннямі ў сістэме адукацыі. Я нават за тое, каб гэта было не факультатывам, а паўнавартасным урокам. У сучасным грамадстве вельмі размытыя паняцці інстытута сям’і. Як паказвае практыка, мала хто з бацькоў размаўляе з дзецьмі на тэму небяспекі тых жа ранніх палавых сувязяў, праводзіць сэксуальную адукацыю. У выніку мы маем, што маем: і раннія аборты, і шматлікія іншыя праблемы.

Канечне, тут узнікае шмат пытанняў, якім чынам гэта ўсё будзе рэалізоўвацца? Хто будзе выкладаць дадзены факультатыў? У пастанове Мінадукацыі вядзецца гаворка пра класных кіраўнікоў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў і наогул настаўнікаў. Добра было б далучыць да распрацоўкі прадстаўнікоў хрысціянскіх супольнасцяў, улічваючы, што на сённяшні дзень у БПЦ ёсць дамова аб супрацоўніцтве з Мінадукацыі. Я б сама з задавальненнем занялася б распрацоўкай гэтага курсу на базе нашай школы. Аднак, на маю думку, выкладаць такі факультатыў павінен чалавек з аўтарытэтам. Лепш, калі гэта будзе псіхолаг.

А вы што думаеце пра новы факультатыў? Ці дасць ён нешта школьнікам?

Nina.nn.by

Каментары
Аугментин / Адказаць 22.01.2019 / 19:08

А спросите вы, уважаемая редакция, какую-нибудь обыкновенную учительницу из обыкновенной школы. А то так это выглядит, что опрашиваете только среди своих - чуть что, так сразу Ганна Северинец у вас эксперт по всем вопросам, связанным с образованием. Выехали бы хоть раз в какие Острошицы или в Илью, к самым обыкновенным людям.

7
Aleh / Адказаць 22.01.2019 / 19:13

Мне не нравится.

17
Aleh / Адказаць 22.01.2019 / 19:25

Семья бывает разная,например люди могут быть в свободных отношениях. Преподавание такого предмета откидывает нас назад в СССР где секса не было.Какую то смесь атеизма и христианства.

17
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура