Праект партала
Навокал
16.01.2019 / 11:12
Gillette выпусціў рэкламу, якая асуджае сэксуальныя дамаганні ВІДЭА. Але мужчыны пакрыўдзіліся 21

Вытворца аксэсуараў для галення Gillette запусціў грамадскую кампанію The Best Men Can Be, каб «кінуць выклік стэрэатыпам і прадузятым поглядам пра тое, што значыць быць мужчынам».

На ютюб-канале кампаніі выйшла рэклама, якая асуджае сэксуальныя дамаганні і цкаванне. У відэа паказаны сэксісцкія сцэны з фільмаў, кадры судовых пасяджэнняў.

«Хіба нічога лепшага для мужчыны няма?» — задаюцца пытаннем у кампаніі. 

У пачатку роліка мужчыны паўтараюць: «Хлопчыкі будуць хлопчыкамі», — але затым яны пачынаюць разнімаць дзяцей, якія б'юцца, і спыняць іншых мужчын, калі тыя кажуць недарэчныя рэчы жанчынам. Відэа заканчваецца словамі аб тым, што сённяшнія хлопчыкі, якія назіралі за паводзінамі мужчын, ужо заўтра самі стануць мужчынамі.

«Толькі падахвочваючы сябе рабіць больш, мы можам стаць бліжэй да лепшага», — гаворыцца ў фінале роліка. 

Відэа, апублікаванае 13 студзеня, за двое сутак атрымала каля 330 тысяч лайкаў і больш за 500 тысяч дызлайкаў.

На думку тых, каму ролік не спадабаўся, у ім сцвярджаецца, што большасць мужчын схільныя да гвалту і дамаганняў. У каментарах пад відэа некаторыя паабяцалі адмовіцца ад выкарыстання прадукцыі Gillette.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура