Праект партала
Навокал
10.01.2019 / 17:59
У інтэрнэце набірае папулярнасць флэшмоб няголеных ног і падпах ФОТЫ6

Жанчыны з усяго свету дэманструюць свае няголеныя падпахі і шчаціністыя ногі.

Кампанія брытанскай студэнткі Лауры Джэксан #januhairy за натуральную прыгажосць, якую яна запусціла гэтай зімой у Instagram, набірае абароты па ўсім свеце.

Акцыю «касматасці» яна прысвяціла натуральнасці жанчын і пасля таго, як перастала выдаляць валасы на сваім целе і адчула ўсе перавагі жыцця без брытвы, яна прапанавала дзяўчатам усяго свету з яе прыклад і не галіцца.

Januhairy - слова, утворанае ад англійскіх словаў «студзень» і «валасаты» стала дэвізам кампаніі пра любоў да сябе.

Пасля таго, як Лаўра апублікавала здымак сваіх падпах ў Instagram, яе акцыя імкліва пачала набіраць абароты, цяпер у запісе ўжо амаль 5 тысяч падпісчыкаў і кожны дзень да яго далучаюцца сотні людзей.

Паводле rbc.ua

Каментары
ugo / Адказаць 10.01.2019 / 18:42

C такім тварам падпахі можна не галіць.

7
П.В. / Адказаць 10.01.2019 / 19:56

ну не ведаю… для мяне фемінізм - гэта пра свабодны выбар заняткаў, меркаванняў, пра свабоду ад стэрыатыпаў. то бок каб не было такога: усе дзяўчынкі нараджаюцца з любоўю да хатніх справаў і каструль, ты дзяўчынка, таму абавязаная насіць спадніцы і шчыпаць бровы і г.д. з гэтага вынікае, што асабіста я нічога гэтым дзяўчынам дрэннага не скажу, яны вольныя рабіць выбар самі, але мне здаецца, што нябрытыя падпахі, ногі і інтымныя месцы з кустамі - гэта проста дрэнная гігіена. у мужыкоў зараснікі пад пахамі таксама не люблю.

8
Трактарыст-максімаліст / Адказаць 10.01.2019 / 21:48

Да перашага прынса. Адразу пабягуць галіцца з ног да галавы. Мужыкі ад самоты пьюць, ну а гэтыя футру на нагах расцяць ад адчаю. Бывае...

9
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура