Праект партала
Навокал
10.01.2019 / 11:39
Сталі вядомыя суперніцы беларусак на старце Australian Open: нашых дзяўчат там мінімум чатыры1

Вікторыя Азаранка выйгравала галоўны прыз Australian Open у 2012 і 2013 гг., але цяпер першая ракетка краіны Арына Сабаленка, auopen.org

Сёння адбылося лёсаванне асноўнай сеткі Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open) — першага з чатырох турніраў Вялікага шлему. Турнір стартуе ў наступны панядзелак.

У асноўнай стадыі адзіночнага разраду выступяць як мінімум чатыры беларускі. Вольга Гаварцова яшчэ змагаецца ў кваліфікацыі, яна выйшла ў фінал, дзе згуляе з японкай Місакі Дон. У Вольгі — 390-ы месца ў рэйтынгу WTA. Місакі Дон займае 130-ы радок

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка пасеяна на турніры пад 11-м нумарам і ў першым коле згуляе з кімсьці з пераможцаў кваліфікацыі.

Аляксандра Сасновіч згуляе з бельгійкай Кірстэн Фліпкенс.

Вера Лапко — з Юханай Ларсан са Швецыі.

А Вікторыя Азаранка стартуе на турніры матчам супраць немкі Лаўры Зігемунд.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура