Праект партала
Гісторыі
20.01.2019 / 11:04
Футбаліст Дзмітрый Ігнаценка ў свае 30 гадоў выхоўвае шасцёра дзяцей3

Дзмітры і Таццяна Ігнаценкі пазнаёміліся выпадкова восем год таму ў цягніку. За пяць гадоў у шлюбе ў іх нарадзілася трое дзяцей. А ўвогуле 30-гадовага Ігнаценку называюць самым шматдзетным бацькам у беларускім футболе. У шлюбе з Таццянай нарадзіліся Івана, Арсеній і Савелій. Ад папярэдняга шлюбу ў Таццяны двое дзяцей — Данііл і Ева. У Дзмітрыя на момант сустрэчы з каханай была ўжо дачка Аіда.

Пра каханне, сямейныя каштоўнасці і ў якіх выпадках Дзмітрый дастае свой выхаваўчы тапак — у гутарцы з Таццянай і Дзмітрыем.

На момант гутаркі Таццяна з дзецьмі знаходзілася ў Магілёве, а ў Дзмітрыя заканчваўся сезон. Ужо былі купленыя квіткі ў Егіпет, куды лятала адпачываць сям’я Ігнаценкаў перад Новым годам, затым невялікі адпачынак усёй сям’ёй дома, а ў лютым зноў у дарогу, на здымную кватэру ў Салігорск.

Таццяна: «Мы ўжо настолькі прывыклі да пераездаў, што нават не ўяўляю, як можа быць па-другому. Дзіма стараецца здымаць камфортныя кватэры для нас. Я наогул рада, што мы ездзім па Беларусі за татам, новыя гарады, новыя эмоцыі. Затое заўсёды з задавальненнем вяртаемся дадому».

Дзмітры: «Калі хочаш захаваць сям’ю, іншых варыянтаў, як заўсёды быць побач проста не існуе. Мне патрэбна, каб жонка прыходзіла на гульні. Гэта матывуе на перамогу, бо перад тымі, хто за цябе заўзее, не хочацца аблажацца. Тым больш будуць потым разборкі, што я не дапрацаваў».

Да меркавання жонкі Дзмітры прыслухоўваецца, больш за тое, ёсць рэчы, у якіх Дзмітры цалкам давярае ёй.

«Напрыклад, я не лезу ў інтэрнэт, у мяне няма старонак у сацыяльных сетках. Калі я з’язджаю за мяжу, прашу мне ўсталяваць «Вайбер» на тэлефон, каб гутарыць з сям’ёй. Пра навіны, якія адбыліся за дзень, расказвае мне таксама Таня».

У справах жа побыту, або прыняцця рашэння і адказнасці — галава вялікай сям’і Дзмітры. 

Цяпер, праз восем гадоў пасля знаёмства, праз час, калі ў пары нарадзілася трое дзяцей, Таццяна кажа, што пачуццё да Дзмітрыя стала глыбейшым.

З першага погляду сказаў: «Ты будзеш маёй»

А Дзмітры прызнаецца, што як закахаўся ў Таццяну з першага погляду, так гэтае пачуццё трапятання нікуды не знікла.

«Я закахаўся ў яе яшчэ ў цягніку Масква-Магілёў. Яна была такой прыгожай, так прыгожа апранутая. На ёй былі такія маленькія пальчатачкі. Адразу зачапіла. Нават калі Таня прызналася, што ў яе ёсць дзеці, і што яна замужам, мяне гэта не спыніла. Я ёй той ночу, калі мы проста гутарылі да святла ў цягніку, сказаў: «Ты будзеш маёй». Больш мы не разлучаліся.

Праз тры гады адносінаў, пара ажанілася.

«Не было ўрачыстасцяў, вясельных сукенак, лімузінаў, — кажа Дзмітры, — мы проста пайшлі ў ЗАГС у спартовых касцюмах і распісаліся».

Таццяна: «У мяне нават ніколі не ўзнікала думак, што мае старэйшыя дзеці, Данік з Евай, могуць не прыняць Дзіму. Спачатку была скаванасць, але не доўга. Цяпер яны сябры. А з Данікам яшчэ і агульная тэма для размоў — футбол. Мы заўсёды вольны час бавім разам. І ў Егіпет ляцім усе, акрамя Даніка, бо ў яго 11-ы клас, экзамены, не хочам, каб прапускаў школу».

Дзмітры: «Таніны дзеці — гэта мае дзеці. Ніяк па-другому. Напэўна, мяне так выхавалі, што я з 20 гадоў зразумеў, што сям’я і дзеці — гэта галоўнае ў жыцці. Таму і татуіроўкі ў мяне — гэта імёны дзяцей. З іменем малодшага, Савелія, яшчэ не дайшлі рукі зрабіць».

Пра дзяцінства, футбол і першы пацалунак

Успамінаючы пра сваё дзяцінства, якое прайшло ў Магілёве, Дзмітры кажа, што яго выхавала вуліца.

«З дзяцінства рос у двары. Там і ў футбол ганялі, і нейкія санкі майстравалі са старых труб, каб з’язджаць на іх з горак. І біліся, і цалаваліся. Першы раз я ў дзіцячым лагеры пацалаваўся. Дакладней сказаць, спрабаваў цалавацца. Як тую дзяўчынку звалі? Сёння ўжо і не ўспомню. І сябры найлепшыя таксама з дзяцінства. Сябар, з каторым я сябрую з першага класа, ужо 24 гады атрымоўваецца, хрысціў амаль усіх маіх дзяцей».

Бацькі Дзмітрыя ніякага дачынення да спорту не маюць. Тата — трактарыст, мама працуе ў Санэпідэмстанцыі.

«Ніколі бацькі не гаварылі мне, кім быць, чым займацца. Я сам выбіраў сабе спартыўныя секцыі. Напэўна, паспрабаваў займацца ўсім, чым толькі магчыма. Пакуль аднойчы не трапіў на футбол. Цяпер я ўпэўнены, што футбалісты — самыя шчаслівыя людзі ў свеце. Ім пашчасціла займацца любімай справай і яшчэ атрымоўваць за гэта грошы».

Дзмітры ў сям’і быў малодшым. У яго яшчэ ёсць старэйшая сястра.

«Звычайная беларуская сям’я. Гэта вось у Таццяны сям’я, сапраўды, шматдзетная».

Таццяна: «У мяне дзевяць братоў і пяць сясцёр. Сапраўды, нас у сям’і было 15 дзяцей. Бацька працаваў кіроўцам, маці выхоўвала нас. Бацька быў строгі, мы яго паважалі. Ён заўсёды нас браў на паляванне і рыбалку, катаў нас лодцы. А мама заўсёды была на кухні, увесь час нешта гатавала. Наогул, класнае у нас было дзяцінства, лета праводзілі ў лагерах. А потым здарылася гора, трагедыя для ўсёй маёй сям'і. Памёр тата, малады, прыгожы, дужы, здаровы мужчына, раптам памёр. Ніколі не хварэў, не скардзіўся на здароўе, Мы і да сёння не ведаем прычыну смерці. У пасведчанні аб смерці напісана, што атруціўся невядомым ядам. Цяпер у маіх братоў і сясцёр свае сем’і, але адносіны мы не губляем. Часта стэлефаноўваемся, ездзім адзін да аднаго ў госці».

Дзмітры: «Але каб сабрацца ўсім разам, трэба здымаць цэлы рэстаран, нават не самы маленькі».

Пра тое пачуццё, калі Дзмітры Ігнаценка ўпершыню адчуў, што стаў татам, ён апісвае так:

«Я ўзяў на рукі дзіця і ў момант адчуў, што трымаю чалавека, якому жыццё падарыў я, а шчасце — ён мне».

«А пасля з’явілася пачуццё збянтэжанасці, жаху: «Што рабіць? Ці спраўлюся я? Ці змагу забяспечыць сям’ю? А пасля ўвайшоў у смак. Цяпер ведаю дакладна, што ўсё у жыцці адбываецца ў той час, калі павінна адбыцца, і нельга на потым адкладаць сям’ю, дзяцей. Усё прыходзіць своечасова».

Таццяна: «Я магу без праблем пакінуць дзяцей на Дзіму і з’ехаць на тыдзень. Але гэта ў тэорыі, на практыцы я сабе гэта слаба ўяўляю. У плане купаць, апрануць, распрануць, памяняць памперс, пагуляць — не пытанне, дзеці любяць з ім быць. АЛЕ. Баюся, што дзеці тыдзень будуць галадаць, бо гатаваць Дзіма зусім не ўмее. Калі мне трэба ад’ехаць некуды, я гатую загадзя, а пасля старэйшая дачка, Ева, усё разагравае, інакш у Дзімы ўсё проста згарыць».

Дзмітры: «Я магу дзецям падцерці дупу, пачысціць ім зубкі і вушкі. Але самае важнае, што я раблю для дзяцей, я праводжу з імі ўвесь свой вольны час. Мы гуляем, дурэем, ходзім у басейн, катаемся на ровары, ходзім у кавярні, адзін раз былі нават у тэатры. І яшчэ я магу даць параду».

Дзмітры расказвае, што па яго параду і меркаванне звяртаўся і Данік, калі вырашалася пытанне падпісання кантракта з Магілёвам.

«Ён выслухаў, але рашэнне будзе прымаць сам. Я лічу, што так і павінна быць. І вельмі хачу, каб мае дзеці таксама знайшлі сябе ў нейкай справе так жа сама, як я калісьці знайшоў сябе ў футболе».

Усе дзеці Дзімы і Таццяны, акрамя малодшых сыноў, займаюцца спортам.

Таццяна: «Данік — футбаліст, Ева — акрабатка. Івана займаецца гімнастыкай».

Дзмітры: «Малодшыя пойдуць у футбол. Канечне, бываюць слёзы, Івана вельмі не хацела хадзіць на гімнастыку. Ён балела, калі рабіла расцяжку, але я тлумачу ёй, без гэтага ніяк нельга. Спорт загартоўвае характар. А дзяцей я вучу простым рэчам: моцны чалавек не той, хто можа ўдарыць, а той, хто можа вытрымаць удар. І выхоўваю так: не падманвай, не крадзі, будзь праўдзівым, годным, жыві адкрыта».

Таццяна: «Вось пагэтаму я і выбрала яго. Дзіма надзейны, клапатлівы, шчодры, і за нашу з ім будучыня мне не страшна. Сапраўдны мужчына».

У будучыні куплю сабе футбольную каманду

Планаў на далёкую будучыню Дзмітры Ігнаценка стараецца не будаваць:

«Буду гуляць у футбол столькі, колькі змагу. Хочацца ўжо і перамагчы. І зрабіць нешта для каманды. Што пасля?»

«Дакладна, не трэнерская работа. Я не магу і не хачу гэтым займацца. У мяне больш здольнасці да бізнесу. У мяне гэта добра атрымоўваецца. Буду зарабляць грошы. Потым куплю сабе якую-небудзь футбольную каманду».

А на бліжэйшыя планы ў сям’і Ігнаценкаў правесці зімовыя канікулы разам. 

Таццяна: «Я ведаю дакладна адно, што маё пачуццё да Дзімы з кожным годам толькі ўзмацняецца».

Дзмітры: «А мне, нават калі Таня займаецца хатнімі справамі, хочацца падысці да яе і абдымаць моцна-моцна. Ай, што тут гаварыць, на тое яны пачуцці, каб пра іх моўчкі».

«Большой футбол»

Наталля Тур 

Каментары
Жора / Адказаць 20.01.2019 / 11:15

Будет кому в старости стакан воды поднести.

7
Белачупакабра / Адказаць 20.01.2019 / 11:47

Жора, не факт

8
хамса / Адказаць 22.01.2019 / 15:31

'Яна была такой прыгожай, так прыгожа апранутая. На ёй былі такія маленькія пальчатачкі. Адразу зачапіла.' откровение от футболиста.. а что еще может зацепиць футболиста? только более красивые перчатки, бутсы и трусы, чем у него.. уверена - через энное количество лет он бросит ее и найдет себе дуру с еще более красивыми перчатками.. а она (с 6-ю.. прости господи, детьми) найдет себе нового оленя и родит еще 6.. тут да бабкі не хадзі.. скажы, Дызайнер) с такой-то родословной)

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура