Праект партала
Навокал
22.12.2018 / 13:54
Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк аштрафавалі на 490 рублёў за асвятленне акцыі салідарнасці4

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 22 снежня разгледзеў адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады. Сярод фігурантаў — журналістка газеты «Новы Час» Дзіяна Серадзюк. Журналістку за асвятленне акцыі пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Журналістка газеты «Новы Час» Дзіяна Серадзюк.

Суддзя Іван Касцян, нягледзячы на ўсе аргументы з боку журналісткі Дзіяны Серадзюк і рэдакцыі «Новага Часу», палічыў, што Серадзюк удзельнічала ў акцыі, а не асвятляла яе і пакараў журналістку штрафам у памеры 20 базавых велічынь (490 рублёў).

Нагадаем, вечарам 26 лістапада да амбасады Расіі ў Мінску прыйшло каля дзесяці чалавек, пераважна з «Моладзі БНФ», якія ўсклалі на парапет агароджы папяровыя караблікі, афарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга. Гэта была акцыя салідарнасці з украінскімі маракамі, абстралянымі і захопленымі ў палон у Азоўскім моры.

Акцыю асвятляла журналістка газеты «Новы Час» Дзіяна Серадзюк, але і яе міліцыянты палічылі ўдзельніцай. Зазначым, што на акцыі прысутнічалі журналісты іншых выданняў, да іх міліцыя прэтэнзій не выказвала.

«Супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС палічылі, што я не асвятляла акцыю Моладзь БНФ па ўскладанні караблікаў да Расійскай амбасады ў якасці журналіста, а прымала ў ёй удзел. Нават пратакол даслалі», 

— напісала Дзіяна Серадзюк у фэйсбуку.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Каментары
Ляксандра / Адказаць 22.12.2018 / 19:01

Якісьці жаласлівы суддзя.Відаць прыняў да ўвагі,што яшчэ і муж за сябе плаціць будзе.За кампанію.

11
Прохожий / Адказаць 22.12.2018 / 22:42

Суддзя Іван Касцян - Радзіма павінна знаць сваіх "гярояў"!!!

1
Адыкватник) / Адказаць 23.12.2018 / 15:03

Диана красивая девушка!!)

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура