Праект партала
Дома
19.12.2018 / 18:06
Усе нованароджаныя ў студзені 2019 года атрымаюць у мінскіх радзільнях скрынкі з падарункамі. Што там будзе?1

Традыцыя ўручаць маладым мамам і іх дзеткам скрынкі з падгузнікамі, адзеннем, цацкамі, першымі сродкамі гігіены для нованароджаных з'явілася ў 1938 годзе ў Фінляндыі і паступова распаўсюдзілася па ўсім свеце.

Сёння падобныя праграмы рэалізуюцца больш чым у 80 краінах. У хуткім часе да іх далучыцца Беларусь.

У Беларусі ідэя падарункавых скрынак для немаўлят з'явілася каля года таму, калі пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь стартаваў праект «МамаPro»: першая афлайн- і анлайн-пляцоўка для ўзаемадзеяння будучых і сённяшніх бацькоў з вядучымі спецыялістамі сфер аховы здароўя, сацыяльнай абароны і адукацыі.

Першыя падарункавыя скрынкі атрымаюць дзеткі, якія нарадзіліся ў Мінску пад бой курантаў, акцыя будзе працягвацца ва ўсіх мінскіх радзільнях увесь студзень. У спіс радзільняў ўвайшлі таксама Мінская абласная клінічная бальніца і РНПЦ «Маці і дзіця».

— Скрынкі будуць уручацца маладым мамам пры выпісцы,  удакладняе кіраўнік праекта «МамаPro», лекар акушэр-гінеколаг Дзіяна Мардас.

Арганізатары адзначаюць, што ажыццяўленне гэтай ідэі не патрабавала бюджэтнага фінансавання: падарункавыя скрынкі для немаўлят сфарміраваныя пры падтрымцы цэлага шэрагу брэндаў-партнёраў праекта. Шырокую падтрымку яму аказалі і знакамітыя беларускія мамы, якія дапамогуць даставіць скрынкі шматдзетным сем'ям або ў дамы малюткі. Ці будзе праект рэалізоўвацца далей, пакажа водгук саміх бацькоў у студзені.

Nina.nn.by

Каментары
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць 27.12.2018 / 10:41

Зачем ждать нового года, пусть дают всем родившим...

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура