Праект партала
Стасункі
18.12.2018 / 13:26
У ЗША не прызналі рашэнне беларускага суда па «справе сына Азаранка»6

Апеляцыйны суд ЗША прыняў бок Білі Макіга, бацькі сына Вікторыі Азаранкі Леа, і пастанавіў, што рашэнне беларускага суда не можа быць вырашальным у спрэчцы за апеку над сынам.

twitter.com/vika7

Як паведамляе Metropolitan News-Enterprise, раней суддзя Вярхоўнага суда Лос-Анджэлеса Марк Эпштэйн прыняў рашэнне на карысць Азаранка, адзначыўшы, што пастанова беларускага суда адпавядае нормам UCCJEA («Адзіны закон аб юрысдыкцыі і абароне правоў апекі над дзецьмі») і была прынята да амерыканскага суда. Да таго ж Макіг пры гэтым з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Неўзабаве Білі падаў апеляцыю.

На жаль для Вікторыі, адна дэталь прымусіла Апеляцыйны суд адмяніць рашэнне Вярхоўнага суда Лос-Анджэлеса. Справа ў тым, што па нормах UCCJEA Білі Макіг павінен быў быць папярэджаны аб паседжанні беларускага суда, але ён атрымаў толькі позву на месца прапіскі ў Мінску, хоць сам яшчэ за месяц да гэтага з'ехаў у Лос-Анджэлес, таму не меў ніякай магчымасці даведацца пра пасяджэнне.

Дарэчы, у беларускім судзе не было і Вікторыі Азаранка, інтарэсы якой адстойвала яе мама Ала Валянцінаўна. Тады вынікам разгляду справы стаў вердыкт на карысць тэнісісткі, а Білі Макігу было дазволена наведваць Леа ў Мінску.

Нагадаем, што пытанне аб апякунстве над Леа вырашаецца ўжо паўтара года. Пара распалася летам 2017 года пасля сваркі ў Лондане.

Tut.by

Каментары
Непрыхвасьцень / Адказаць 18.12.2018 / 13:34

Американский суд - самый справедливый суд в мире!

2
самый Серый / Адказаць 18.12.2018 / 14:08

То бок, беларускі суд прыняў рашэнне аб тым, з кім застанецца дзіця, нават не паслухаўшы і не пабачыўшы ні бацьку, ані маці.... Гэта ўсё, што трэба ведаць пра беларускія суды...

5
Serg / Адказаць 18.12.2018 / 16:07

Когда мужчины научатся рожать и кормить грудью, тогда и равноправие будет при апекунстве!!! Если мать закон не нарушает и хорошо смотрит за ребенком, то и ребенок должен быть с ней.

28
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура