Праект партала
Дома
15.12.2018 / 08:56
Звыклая страва на новы лад: рэцэпт бульбы з соусам бешамель 32

Ніколі не перастану здзіўляцца колькасці страў, якія можна прыгатаваць з бульбы. У мяне нават ёсць кніга «250 страваў з бульбы», дзе прадстаўленыя стравы і першыя, і другія, і нават дэсерты, прыгатаваныя з гэтага цудоўнага прадукту. 

Ды што казаць, калі некаторыя кафэ робяць бульбу галоўным героем меню і тым самым прывабліваюць вялікі натоўп прыхільнікаў.

І гэтым разам мы паспрабуем зрабіць нешта з асартыменту такіх кафэ: духмяную запечанаю бульбу з начынкай. Вось тут, напраўду, варыяцый начынак можа быць безліч: грыбная, мясная, рыбная. Мала з чым бульба не спалучаецца. Але маім улюбёным варынтам магу смела назваць сырны соус з дадаваннем грудзінкі і кукурузы.

Нам спатрэбіцца:

  • 6 вялікіх бульбін;
  • алей.

Бульбу добра мыем, трохі змазваеем алеем, заварочваем у фольгу і запякаем прыкладна гадзіну пры 200 градусах.

Начынка «Сырны соус бешамель»

  • 50 гр. грудзінкі;
  • 1 невялічкае сцябло цыбулі-парэю;
  • 2 ст. л. кансерваванай кукурузы;
  • 2 ст. л. масла;
  • 2 ст. л. мукі;
  • 1 шклянка малака;
  • 100 гр. сыру;
  • соль, перац, мускатны арэх.

Грудзінку рэжам на кубікі, цыбулю-парэй на кружкі. На патэльні падсмажваем грудзінку, дадаём цыбулю і смажым да мяккасці.

Тым часам у сатэйніку топім масла, дадаём да яго муку і даём падсмажыцца, увесь час перамешваючы. Патроху дадаём цёплае малако і перамешваем соус, каб не было камячкоў. Варым да загусцення. У сумесь дадаём цёрты сыр, соль, перац і мускатны арэх на смак. Соус павінен быць досыць густым.

Запечаную бульбу разразаем на паловы, дадаём сумесь грудзінкі і кукурузы, зверху паліваем соусам і прысыпаем сырам. Даём яшчэ запякчыся ў духоўцы хвілін 5—7.

Для смаку можна пасыпаць зялёнай цыбуляй.

Вольга Чарнова, фота аўтаркі і zadanie-gotowanie.blogspot.com

Каментары
хамса / Адказаць 15.12.2018 / 09:18

'У мяне нават ёсць кніга «250 страваў з бульбы»' у моей матери была и есть книга 500 блюд из картофеля.. отечественного конечно же издательства.. ....., как говориццо, госпидыня

24
хамса / Адказаць 15.12.2018 / 09:24

зноў неверагодна любімая гэтай 'гаспадыняй' грудзінка і кукуруза.. якая карысць у іх? як зрэшты і ў бульбе? але пэўна смачна канечне.. пры невялікіх затратах 'майстэрства'.. бо даўно вядома ж: што не карысна, то смачна

21
хамса / Адказаць 15.12.2018 / 09:40

хутка новы год.. новы год свінні.. кітайскі гараскоп - гэта паўнейшая бздура канечне.. але можна павесяліцца з нагоды і павесяліць сваіх родных.. напрыклад, так - зрабіць салатык у выглядзе хрушкі.. пагугліце - у інтэрнэце шмат рэцэптаў.. а мы з маёй сябровачкай шчэ студэнткамі спяклі былі 'свінню' з картоплі.. як мы жартавалі: подложили свинью.. хлопцам.. на 23 лютага.. бедныя ж мы з сяброўкай былі тады.. а парадаваць хлопцаў (сяброў) хацелася.. а іх (хлопцаў) было шмат.. ну мы і расстараліся.. амаль з нічога) з картаплянага пюрэ і грыбоў зляпілі і спяклі парасёнка.. зацанілі ўсе) а муж дык дасюль успамінае))

18
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура