Праект партала
Навокал
04.12.2018 / 14:59
Спявачка Сафія Ратару адмяніла ўсе канцэрты ў Расіі1

Упершыню за 43 гады спявачка не ўдзельнічала ў здымках перадачы «Песня года».

Прычыны адмовы патлумачыў канцэртны дырэктар спявачкі Сяргей Лаўроў. Паводле яго слоў, спявачка вырашылася на гэта, каб не правакаваць суайчыннікаў.

У дзень, калі павінны былі адбыцца здымкі перадачы, 1 снежня, стала вядома аб увядзенні ва Украіне ваеннага становішча.

У выніку спявачка вырашыла не абмежавацца адной «Песняй года», а адмяніла ўсе канцэрты і карпаратывы аж да канца снежня.

Па словах яе канцэртнага дырэктара, за кожны выступ яна атрымала б ад 50 тысяч еўра, але спявачка не хоча, каб палітыка адбілася на яе сям'і.

На фан-сайтах артысткі ёсць інфармацыя, што Ратару, аднак, паўдзельнічала ў здымках навагодняй перадачы для тэлеканала «Украіна».

На старонцы спявачкі «Укантакце» гэты фотаздымак падпісаны так: «Фантастична ніч на каналі «Україна» 03.12.2018г❤»

Паводле «Маскоўскага камсамольца»

Каментары
Алёна К. / Адказаць 05.12.2018 / 08:25

Годна!

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура