Праект партала
Тое-сёе
09.11.2018 / 15:07
На фільм з жонкай Макея ў галоўнай ролі збіраюць $15 тысяч ТРЭЙЛЕР, які ўражвае29

Калі вы ахвяруеце 1000 беларускіх рублёў на стварэнне фільма «Дамоклаў меч», вас нават здымуць у эпізадычнай ролі.

Краўдфандынг запусціў рэжысёр фільма Юрый Елхаў.

Цягам двух месяцаў плануецца сабраць 30 000 беларускіх рублёў.

«Праект наш нікім не фінансуецца — ні кінастудыяй «Беларусьфільм», ні Міністэрствам культуры. Здымаем мы яго за свае грошы. Ужо знятая палова фільма, і да канца года спадзяёмся зняць астатні матэрыял, пачаць мантаж і агучванне. Уся здымачная група працуе на валанцёрскіх пачатках, не праз грошы, а дзеля любові да мастацтва. Грошы, якія мы спадзяёмся сабраць на краўндфандынгу, патрэбныя для аплаты прафесійных акцёраў, якія здымаюцца ў нас пакуль бясплатна».

Галоўную ролю ў фільме «Дамоклаў меч» грае Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Сам фільм пра тое, што двое не вельмі маладых людзей (эстрадная спявачка Дзіяна і хірург Радзівон), асуджаныя на смерць ад анкалагічнага захворвання, сустракаюцца ў парку анкалагічнай клінікі. Паміж імі ўзнікае каханне. Але як жа можа развівацца любоўная гісторыя без любоўнага трыкутніка. Трэцяй гранню гэтай незвычайнай любові становіцца суперніца Дзіяны — Элеанора («свецкая львіца», журналістка і тэлевядучая). Вобраз гэты спісаны аўтарам сцэнарыя Анатолем Дзялендзікам з вядомай беларускай тэледзівы Элеаноры Язерскай.

Трэйлер да фільма рэжысёр Юрый Елхаў размясціў у ютубе.

Да яго з’явіліся першыя каментары. «Адкуль гэта, ****о ў мяне?» — адзначае адзін з гледачоў.

«Юрый … вы не крыўдуйце, але гэты фільм проста жудасны!!! Канспіралагічныя фільмы пра амерыканцаў на Месяцы i Марсе былі выдатнымі … ды там вы па факце проста перамантавалі і пераклалі амерыканскія фільмы … але ўсё ж вынік выдатны … фантастыка — вось ваша сцежка … а гэты фільм дно … лепш завязвайце са здымкамі … ну проста час і сілы выдаткуеце марна =)», — падсумоўвае другі.

Наталля Тур, фота ulej.by

Каментары
Мікола / Адказаць 09.11.2018 / 15:20

Адны збіраюць грошы дзеля задавальнення сваіх сумнеўных амбіцый .Другія ,на лячэнне свайго маленькага сына ..Адчуваеце розніцу ?

2
к@цапчэг / Адказаць 09.11.2018 / 15:29

лепшая характарыстыка стану кінаіндустрыі і ўлады ў рэзервацыі

0
Lilia / Адказаць 09.11.2018 / 15:48

Няхай Макей і спансіруе.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура