Праект партала
Навокал
09.11.2018 / 10:55
Тэнісістка Аляксандра Сасновіч: «Вельмі не люблю сквапных хлопцаў — руж павінна быць не менш за трыццаць»94

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч у інтэрв'ю «Прэсболу» распавяла, што для яе важна ў стасунках з мужчынамі.

Фота з сацыяльных сетак.

— Кажуць, дзяўчыне трэба дзевяць секунд, каб зразумець, будзе ў іх нешта з гэтым хлопцам ці не.

— З чалавекам трэба пагутарыць, гэта ў любым выпадку. Каштоўна, каб ён быў добрым, глыбокім. Вельмі не люблю сквапных хлопцаў. Ну проста вельмі.

— Гэта як? Пералічваць колькасць падораных руж?

— Менавіта. Я бабулі сваёй так і сказала, што руж павінна быць не менш за трыццаць. Неяк мой малады чалавек падарыў значна менш. І я, скажу шчыра, была азадачана. Не ведаю, можа, я ў гэтым плане нейкая асаблівая?

— Дык у вас ёсць хлопец? А мы тут агарод гародзім…

— Дык гэта ж добра. Хоць наш народ такі: кажаш яму, што ёсць хлопец, але гэта чамусьці нікога не спыняе. Усё роўна пішуць, кудысьці клічуць, прызначаюць спатканні. Дораць кветкі. Окей, я вазьму, але папярэджу, калі гэта не заўзятар, што маё сэрца занята. Так праўдзіва. Я не з тых людзей, якія калекцыянуюць прызнанні ў каханні.

— Які рэкорд па колькасці падораных вам руж?

— 101. Але хочацца ўжо 301. Не, чаго ўжо там — 1001.

— Выходзіць, правільна кажуць, што дзяўчыну трэба заваёўваць кожны дзень?

— Так. Штодня ты павінен даказваць, што яна не дарма цябе абрала. І добра, і камфортна павінна быць не аднаму чалавеку, а абаім. 

pressball.by

Каментары
Это какая-то "элита", кого нужно пиарить, и распростран / Адказаць 09.11.2018 / 11:04

Прямо Полонский, который говорил, что тот, у кого нет миллиона долларов, может идти в ж.пу.

3
Генэрал Голад / Адказаць 09.11.2018 / 11:10

30 руж, 30 тыс\месяц, 30 см... ))

2
ДЧ / Адказаць 09.11.2018 / 11:14

ТэПэ

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура