Праект партала
Навокал
08.11.2018 / 12:20
П'яны рэдактар «Медузы» на карпаратыве памацаў за ягадзіцы жонку калегі. У выніку калега звольніўся, а рэдактар застаўся45

У канцы кастрычніка галоўнага рэдактара расійскага сайта «Медуза» Івана Калпакова абвінавацілі ў «непрыстойных паводзінах». Яго адхілілі ад пасады на час унутранага расследавання. Чым скончылася гісторыя?

Пад «непрыстойнымі паводзінамі» мелася на ўвазе тое, што на рэдакцыйным карпаратыве 20 кастрычніка Калпакоў памацаў за ягадзіцы жонку вэб-распрацоўшчыка «Медузы» Мікіты Камаркова са словамі: «Ты адзіная на гэтай вечарыне, каго я магу харасіць (ад «харасмент», сінонім «дамагання»), і мне за гэта нічога не будзе».

Эльвіра Кавалькова, ахвяра дамагальніцтваў Калпакова.

Яе муж, натуральна, абурыўся сітуацыяй.

Мікіта Камаркоў.

Сам Калпакоў патлумачыў, што быў настолькі п'яны, што не памятае абставінаў. Ён пацвердзіў, што інцыдэнт, «здаецца, быў» і прынёс выбачэнні мужу пацярпелай асабіста, а жанчыне — у пісьмовай форме.

Іван Калпакоў, рэдактар «Медузы».

Рэдакцыйная калегія планавала, што сітуацыю ўдасца адрэгуляваць унутранымі размовамі, але гэтага не адбылося. Было вырашана адхіліць ад працы Калпакова, правесці ўнутранае расследаванне і экстранна склікаць раду дырэктараў у пашыраным складзе.

Рэдакцыя «Медузы» ўпершыню сутыкнулася з падобнай сітуацыяй і не ведала, што рабіць. У іх былі правілы ўнутранай этыкі, але яны не ўключалі разборак з харасмэнтам, як і не ўключаюць правілы амаль любой іншай рэдакцыі.

І што ў выніку?

Так, рэдакцыя пацвердзіла, што паводзіны, якія дазволіў сабе Калпакоў, недапушчальныя для любога супрацоўніка «Медузы». «Мы гэта рэзка асуджаем», — напісана ў фінальным лісце рэдакцыі па тэме.

Аднак у рэдкалегіі лічаць, што гэта «разавы інцыдэнт» і пакарання ў выглядзе апублічвання сітуацыі і часовага адхілення для Калпакова ад працы цалкам дастаткова.

Цікава, што пасля таго, як лёс Калпакова вырашыўся, да справы дадаўся новы штрых:

стала вядома, што той самы муж, які разам з жонкай абвінавачваў Калпакова ў харасмэнце, звольніўся з «Медузы».

Сцвярджаецца, што гэта адбылося па яго ўласным жаданні: муж пацярпелай адразу заявіў, што, калі Калпакоў застанецца на пазіцыі рэдактара, ён не збіраецца працягваць з сайтам супрацоўніцтва.

Генеральная дырэктарка Галіна Цімчанка запэўнівае, што мужу пацярпелай жанчыны прапанавалі некалькі варыянтаў развіцця падзей: «застацца і працягваць працаваць (быў варыянт і аддаленай працы), сысці па пагадненні бакоў з кампенсацыяй або звольніцца па ўласным жаданні». Мужчына абраў трэці варыянт.

Праўда, многія калегі лічаць, што ўсё ж яго «папрасілі» сысці, а гісторыю з вяртаннем Калпакова на працу называюць «крывадушнасцю». Таму што «Медуза» нібыта адстойвае ліберальныя пазіцыі, але калі справа тычыцца сваіх, то ім дазволена ўсё і нават больш.

«Медуза» вынесла з гэтай гісторыі выснову, што ў сённяшніх умовах кожнаму калектыву варта распрацаваць алгарытм дзеянняў у падобных сітуацыях. Унутраныя правілы расказваюць, што рабіць з хабарам, публікацыяй неправеранай інфармацыі ці распаўсюджваннем сакрэтных дадзеных, але абмінаюць гвалтоўныя паводзіны, якія можа здзейсніць любы з супрацоўнікаў — ад галоўнага рэдактара да бухгалтаркі. «Медуза» шчыра прызналася, што была не гатовая рэагаваць аператыўна і як мае быць.

Nina.nn.by

Каментары
M113 / Адказаць 08.11.2018 / 12:31

Я цудоўна разумею мужа гэтай жанчыны. Нават калі б ён набіў твар гэтаму нахабнаму "яжэдіректару" (не нагадвае нашых старшыняў розных калгасаў?..), працягваць працаваць побач - прыніжэнне. Пра "Медузу", з якой НН рэгулярна перадрукоўвае навіны: нічога іншага ад выдання, якое прынцыпова піша выключна "Белоруссія", нават калі ў арыгінале эксклюзіўнага інтэрв'ю было "Беларусь", і не чакалася. Рускія яны нават у Латвіі рускія, хай і спрабуюць мімікраваць пад усіх такіх прагрэсіўных і аб'ектыўных лібералаў.

6
Яўхім / Адказаць 08.11.2018 / 12:35

Даў бы у пысу тому глаўрэду - і усе былі б давольныя.

3
Белачупакабра / Адказаць 08.11.2018 / 12:35

Расея вядзе крывавыя войны, а ў Мядузы больш няма тэмаў акрамя харасменту

13
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура