Праект партала
Густ
06.11.2018 / 11:12
Кіраўніца Belarus Fashion Week расказала, якіх сюрпрызаў чакаць ад восеньскага тыдня моды1

7 лістапада адкрываецца 17-ы па ліку тыдзень моды Belarus Fashion Week.

Напярэдадні мы пагутарылі з яго кіраўніцай, Янінай Ганчаровай, пра тое, чаго чакаць ад лістападаўскага шоу.

«Самае галоўнае адрозненне 17-га сезона — гэта расклад. Мы раздзялілі паказы і адукацыйную праграму». 

Belarus Fashion Forum — адукацыйная праграма, яна адбудзецца 16—17 лістапада. Сярод спікераў будуць прадстаўнікі еўрапейскай моднай індустрыі. Напрыклад, Матэа Бардзі, арт-дырэктар Green Carpet, Кідэст Тэклу, супрацоўнік па праграмах у сектары бавоўны, тэкстылю і адзення ў Міжнародным гандлёвым цэнтры, Сімона Іраніка, акадэмік з доктарскай ступенню ў галіне маркетынгу, Джуліс Форга, стыліст, і многія іншыя. 

У дні ж асноўных паказаў на подыум, акрамя беларускіх дызайнераў, выйдуць і замежныя. Сярод іх Marco Rambaldi з Італіі, MALE-ME з Польшчы, Nariman Grigoryan з Узбекістана.

«З беларускіх удзельнікаў я адзначу Віталіну Гардзіеўскую, якая вядомая як аўтарка і дызайнерка скураных аксэсуараў. У гэтым сезоне мы пабачым першую калекцыю адзення ад Віталіны. Таксама б я адзначыла і Таццяну Яфрэмаву. Яна ўдзельнічае ў Тыдні моды з часоў яго заснавання, пачынаючы ад 2010 года. Таццяна — маці чацвярых дзяцей, і пры гэтым яна дызайнер, які ўвесь час фантануе творчымі ідэямі, рыхтуе яркія і запамінальныя калекцыі з натуральнага футра».

«Я тру, ты трэш», «лёс склаЎся так»: інтэрв'ю з дызайнеркай Кацяй Цікота, якая прыдумляе хуліганістыя прынты па-беларуску

«Ніна»: Што наогул зараз адбываецца ў беларускай індустрыі моды. Вашае меркаванне? 

ЯГ: Я назіраю станоўчую тэндэнцыю. Людзі сталі ўспрымаць моду як важную частку лёгкай прамысловасці, эканомікі, культуры. Мода дапамагае прасоўваць сацыяльныя тэмы. Паступова мы пазбаўляемся ад стэрэатыпнага ўспрымання індустрыі моды як сіноніма індустрыі забаў. Гэта бізнэс для ўсіх: фатографаў, стылістаў, мадэляў, дызайнераў. Мы ў сваю чаргу сапраўды паказалі, што вялікая колькасць людзей можа зарабляць у сферы моды. З боку тых, хто прэтэндуе на імя дызайнера, на жаль, яшчэ няма ўсеагульнага разумення, што фармат атэлье не дае творчага развіцця, а прызнанне патрабуе часавых і фінансавых выдаткаў. Беларуская палата моды якраз і спрабуе пераламаць гэтую сітуацыю і дапамагае беларускім дызайнерам знайсці лепшы варыянт для сябе.

«Ніна»: Ці адчуваеце вы цікаўнасць да беларускіх дызайнераў з боку замежнікаў?

ЯГ: У якасці прыкладу прывяду нашу паездку ў Берлін. У ліпені мы ездзілі з групай такіх брэндаў, як Марк Formelle, Lakbi, NELVA, Алёна Гарэцкая, Condra, Prestige Moda, EMSE, Т. Efremova. У праграме было наведванне пляцоўкі Mercedes Benz Fashion Week, выстаў Premium Exhibition і Panorama, Show and Order, спецыялізаваных устаноў адукацыі. А ў верасні была не менш насычаная паездка ў Мілан. Усюды мы адзначалі вялікую цікавасць да нашых дызайнераў, высокую ацэнку крэатыву і якасці, жаданне супрацоўнічаць і прадстаўляць іх вырабы на міжнародных форумах і выставах. Мы цяпер актыўна працуем над развіццём гэтых камунікацый. Галоўнае, каб у нашых дызайнераў было рэальнае жаданне стварыць модны брэнд, а не выдаваць асабістае хобі за бізнэс.

У Мінску прэзентавалі калекцыю адзення, натхнёную творамі Язэпа Драздовіча

«Ніна»: Чаму сімвал сёлетняга BFW — гарлачык?

ЯГ: Напярэдадні іміджавай здымкі мы з камандай «Беларускай палаты моды» правялі тымбілдынг-сплаў на байдарках па рацэ Свіслач. Менавіта падчас сплаву мы зладзілі мазгавы штурм наконт таго, якім будзе новы сезон Тыдня моды. Для нас гэта не толькі праца, для нас гэта падзея, свята, якое мы самі чакаем і вельмі любім. Мы ўбачылі на рацэ квітнеючыя гарлачыкі — і рэжысёрская думка панеслася. Але раз выкарыстоўваць жывую кветку ў здымцы нельга, бо яна занесеная ў Чырвоную кнігу, то мы вырашылі прыцягнуць дызайнерку галаўных убораў Марыну Скрабоўскую.

Усю праграму восеньскага тыдня моды можна паглядзець вось тут.

Яна і стварыла гэты гібрыд з шапачкі для плавання і вянок з гарлачыкаў. Атрымалася, па-мойму, крута! Але гэта тэма толькі цяперашняга сезону. Асноўны знак Belarus Fashion Week нязменны — півонепадобная ружа.

Казачнае адзенне беларускай дызайнеркі, расфарбаванае з дапамогай каранёў, ягад і насення ФОТЫ

«Ніна»: Як вы ставіцеся да такой з’явы, як бодзіпазітыў ці эйджызм? Ці ёсць месца нестандартным мадэлям на подыумах BFW?

ЯГ: Чаму ж не? У мінулым сезоне ў паказе Наталлі Гайдаржы бралі ўдзел мадэлі plus size. Той жа Марка Rambaldi рэгулярна прыцягвае для працы ўзроставых мадэляў. Не выключэннем стане і гэты паказ у Мінску. Самае галоўнае — гэта раўнавага і адсутнасць дыскрымінацыі той ці іншай групы прафесіяналаў.

Гэта значыць таксама, што нельга, каб дагадзіць трэндам на бодзіпазітыў або барацьбу з эйджызмам ушчамляць дызайнераў, якія прывыклі прэзентаваць сваё адзенне на маладых субтыльных мадэлях.

«Ніна»: Ці маглі б вы сёння сама выйсці на подыум? І які гэта павінен быць дызайнер?

ЯГ: Дарогу маладым! Вядома, магу выратаваць сітуацыю, калі ў гэтым будзе вострая неабходнасць. Мае параметры дазваляюць апранаць подыумныя ўборы. У маім жыцці ўжо быў мадэлінг, і ад яго я атрымала ўсё — задавальненне асабістых амбіцый, уменне сябе прэзентаваць. Цяпер гэта ўжо не сфера маіх інтарэсаў. Ёсць шмат юных паненак, якія мараць пра кар'еру мадэлі, гатовыя на многія ахвяры дзеля яе. Усяму свой час.

«Ніна»: Ці здаралася, што вы самі расчароўваліся ў тым, што робіце?

ЯГ: Мне падабацца тая сфера, якой я займаюся, — мода. Але нельга блытаць назапашаную стомленасць з расчараваннем. У юнацтве я была ўспрымальная да любых негатыўных выказванняў у адрас майго праекта і асабіста пра мяне. Але потым прыйшло разуменне, што канструктыву ў большасці падобнай крытыкі няма, выказваюць яе людзі, якія не маюць аўтарытэту і досведу працы ў модзе. А калі мне патрэбная парада ці дапамога, я звяртаюся да прафесіяналаў асабіста.

Чытайце таксама:

Лукі і твары Тыдня беларускай моды ФОТЫ

Курыныя яйкі і паштовыя скрыні — беларускае адзенне з вясковым каларытам

Наталля Тур, фота з архіва гераіні 

Каментары
Максим Дизайнер / Адказаць 07.11.2018 / 11:54

А теперь понятно, почему там постоянно такой трэш. Руководитель - самая настоящая блондинистая модэлька, у которой одни Италии в голове. Кто бы еще мог утвердить такую афишу.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура