Праект партала
Навокал
02.11.2018 / 11:56
Арыне Сабаленка дастаткова было выйграць адзін сэт, каб выйсці ў паўфінал. А яна прайграла два4

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка прайграла францужанцы Каралін Гарсія ў другім матчы групавой стадыі на малым выніковым турніры ў кітайскім Чжухаі і засталася за бортам паўфіналу.

twitter.com/WTA

Сабаленка, якой для выхаду ў паўфінал дастаткова было выйграць хаця б адзін сэт, саступіла Каралін Гарсіі ў дзвюх партыях — 4:6, 4:6.

Такім чынам, адразу тры суперніцы ў групе Архідэя атрымалі па адной перамозе і пацярпелі па адной паразе. Розніца сэтаў таксама ва ўсіх аднолькавая (па 2—2), таму для выяўлення пераможцы групы прыйшлося лічыць рознасць выйграных і прайграных геймаў. Тут паказчыкі ледзь лепш у Эшлі Барці (20-19), якая і прайшла ў паўфінал. Арына Сабаленка (20-20), яна перамагла Барці — 6:4, 6:4, заняла другое месца ў групе, Каралін Гарсія (19-20) — трэцяе.

На турніры Elite Trophy ў Чжухаі выступаюць 12 тэнісістак, 11 з якіх размясціліся ў рэйтынгу ўслед за удзельніцамі выніковага чэмпіянату WTA, а яшчэ 1 прадстаўніца атрымала wild card ад арганізатараў, паведамляе sport.tut.by.

Каментары
Журналіст / Адказаць 02.11.2018 / 12:05

Сістэма падліку рэальна дзіўная. Чаму ў наступны раўнд павінна выходзіць тэнісістка, якую Сабаленка перамагла?

3
Вожык / Адказаць 02.11.2018 / 13:51

Але ж красатуля

3
Не спарцмэн / Адказаць 03.11.2018 / 12:22

Журналіст , Падлік вядзецца па колькасці выйграных і прайграных сэтаў. У Эшлі і Сабаленкі іх пароўну - па два выйграных і прайграных. Тады падлічваюцца геймы. У Эшлі 20 выйграных, 19 страчаных. У Сабаленкі 20 і 20 адпаведна. Падгрупа з трох чалавек, гулялі перакрыжавана.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура