Праект партала
Тонус
28.10.2018 / 20:38
Дзевяць прыкмет таго, што вы пачынаеце старэць. З пункту гледжання навукі22

«Я не ведаю нічога, што паляпшаецца з узростам з біялагічнага пункту гледжання». Гэтая фраза эксперта іспанскага Нацыянальнага цэнтра анкалагічных даследаванняў Мануэля Сэрана не выклікае аптымізму.

Фота Shutterstock.

Сэрана — адзін з аўтараў даследавання «Прыкметы старэння», у якім спецыялісты пералічваюць асноўныя працэсы, якія адбываюцца ў нашым целе з цягам часу.

«Гэта непазбежныя фактары. Яны могуць быць больш ці менш заўважныя ў залежнасці ад ладу жыцця чалавека і генетыкі. Але яны адбываюцца заўсёды», — сказаў Сэрана ў інтэрв'ю Бі-бі-сі.

Такім чынам, вось дзевяць фактараў, якія сведчаць пра старэнне чалавека.

1. Назапашваюцца пашкоджанні ў ДНК

Наша ДНК — генетычны код, які перадаецца паміж клеткамі. Старэнне прыводзіць да павелічэння памылак, якія могуць паўстаць у гэтым працэсе. Гэтыя памылкі назапашваюцца ў клетках.

Такі феномен вядомы як генетычная нестабільнасць, і ён асабліва характэрны для памылак ДНК у ствалавых клетках, з якіх фарміруюцца ўсе іншыя клеткі са спецыяльнымі функцыямі.

Генетычная нестабільнасць можа замінаць працы ствалавых клетак. Пры назапашванні памылак гэтыя клеткі могуць стаць ракавымі.

2. Зношваюцца храмасомы

Ланцужкі ДНК маюць наканечнікі, якія абараняюць нашы храмасомы — нешта накшталт пластыкавых трубачак на канцы матузкоў.

Яны называюцца тэламерамі. Па меры старэння гэтыя ахоўныя буферы зношваюцца, і храмасомы губляюць абарону. Гэта азначае, што яны некарэктна ўзнаўляюцца, што выклікае праблемы.

Даследчыкі звязваюць разбурэнне тэламераў з хваробамі тыпу лёгачнага фіброзу і апластычнай анеміі — сур'ёзнага імуналагічнага захворвання.

Аднак навукоўцы ўжо навучыліся павышаць узровень тэламеразу — ферменту, які павялічвае даўжыню тэламер.

Доследы на мышах паказалі, што павышэнне даўжыні тэламер можа падоўжыць жыццё грызуноў.

3. Парушаюцца паводзіны клетак

У целе адбываецца экспрэсія генаў: тысячы генаў у пэўнай клетцы вызначаюць, што можа рабіць гэтая клетка — ці можа яна паводзіць сябе, напрыклад, як клетка цела або мозгу.

Час і лад жыцця ўплываюць на тое, якім чынам даюцца гэтыя «інструкцыі». Клеткі могуць паводзіць сябе зусім не так, як павінны.

4. Клеткі перастаюць абнаўляцца

Каб прадухіліць назапашванне пашкоджаных кампанентаў у нашых клетках, цела чалавека здольнае перыядычна абнаўляць набор клетак.

Аднак гэтая здольнасць з узростам губляецца, і клеткі пачынаюць назапашваць бескарысныя або таксічныя пратэіны — некаторыя з іх прыводзяць да хвароб Альцгеймера або Паркінсана, а таксама да з'яўлення катаракты.

5. Метабалізм у клетках пагаршаецца

З цягам часу клеткі губляюць здольнасць перапрацоўваць рэчывы накшталт тлушчаў або цукру.

Гэта можа прывесці да развіцця дыябету, паколькі арганізм ужо не можа засвойваць пажыўныя рэчывы, што паступаюць у клеткі.

Узроставы дыябет часта ўзнікае менавіта па гэтай прычыне — арганізм пажылых людзей не здольны перапрацоўваць усё, што яны ядуць.

Фота Shutterstock.

6. Мітахондрыі перастаюць працаваць

Мітахондрыя — гэта пастаянны кампанент клеткі, які забяспечвае яе энергіяй, аднак з гадамі яна губляе сваю эфектыўнасць. Збоі ў працы мітахондрый могуць нанесці шкоду ДНК чалавека.

Некаторыя навукоўцы кажуць, што паляпшэнне функцый мітахондрыі можа павысіць працягласць жыцця сысуноў.

Паводле даследавання, апублікаванага ў чэрвені ў часопісе Nature, навукоўцам удалося прадухіліць утварэнне зморшчын у мышэй з дапамогай паляпшэння іх мітахондрый.

7. Клеткі ператвараюцца ў «зомбі»

Калі клетка сур'ёзна пашкоджаная, то яна перастае працаваць, каб не ўтвараць новыя пашкоджаныя клеткі. Яна не размнажаецца, але і не памірае.

Так званыя клеткі-зомбі могуць уплываць на суседнія здаровыя клеткі і распаўсюджваць заражэнне па ўсім целе.

Колькасць такіх клетак з гадамі павялічваецца. У ходзе доследаў над мышамі выдаленне клетак-зомбі дапамагло запаволіць працэсы старэння.

8. Ствалавыя клеткі губляюць энергію

Страта аднаўленчага патэнцыялу — адна з самых відавочных прыкмет старэння.

Ствалавыя клеткі стамляюцца і губляюць сваю здольнасць аднаўляцца.

Нядаўнія даследаванні паказваюць, што амаладжэнне ствалавых клетак можа запаволіць прыкметы старэння цела.

9. Парушаецца камунікацыя паміж клеткамі

Клеткі знаходзяцца ў пастаяннай камунікацыі паміж сабой, аднак гэтая здольнасць з часам губляецца.

Гэта прыводзіць да запаленчых працэсаў, якія яшчэ горш абцяжарваюць міжклеткавую камунікацыю.

У выніку клеткі губляюць адчувальнасць да прысутнасці патагенных рэчываў і злаякасных клетак.

Сэрана з іспанскага цэнтра анкалагічных даследаванняў кажа, што вывучэнне ўнутрыклеткавых працэсаў старэння можа дапамагчы ў вынаходніцтве новых метадаў запаволення агульнага зношвання органаў і тканак чалавека.

Паводле яго слоў, хоць гэты працэс і непазбежны, ён можа быць запаволены з дапамогай здаровага ладу жыцця.

«У нашы дні жыццё пажылых людзей стала значна больш багатым і здаровым, чым у мінулыя дзесяцігоддзі. Лепшае, што мы можам зрабіць, гэта атрымліваць асалоду ад жыцця нават тады, калі мы старэем», — кажа ён.

Nina.nn.by

Каментары
Электробус / Адказаць 28.10.2018 / 21:20

Всё панятна! Атлічная стацьця! Пра мітахондрыю асобінна! Цэпляець!!

7
кафка / Адказаць 28.10.2018 / 21:42

Ну а что вы хотите? Чтобы все перечисленное к старости улучшалось? Так тогда вы будете дышать одним воздухом с Чингисханом, видеть спектакли Нерона (Рим в огне), вас будут гильотинировать робеспьеры, учить жизни инквизиторы. Вы будете наслаждаться оратором Гитлером, любить Сталина, ходить с цитатником Мао... Вы всего это хотите? Вы хотите все время смотреть на клоуна Трампа и слушать хрипы Пугачевой?.. Вы всего этого хотите? Если нет, то тогда дайте вашим хромосомам делать то, что они найдут нужным. Освободите мир от своего присутствия - он сгодится и для других. Им тоже хочется... .

17
ІК / Адказаць 28.10.2018 / 21:44

Насамрэч, увесь артыкул можна чытаць і інакш! Мы ведаем не менш за 9 механізмаў старэння, а значыць, можам спрабаваць змагацца з імі

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура