Праект партала
Густ
28.10.2018 / 08:42
Топ-8 дзіцячых стылёвых вобразаў з беларускім абуткам ФОТЫ6

Мала проста трымаць ногі ў цяпле. Важна, каб яны былі ў сухасці, дыхалі і не мулялі. Усё гэта — задачы добрага абутку, які (нас заўсёды так вучылі) не можа каштаваць танна. Але аддаваць вялікія грошы за рэчы, з якіх дзіця вельмі хутка вырасце, — так сабе справа. Разам з кампаніяй Shagovita паспрабуем развянчаць міф пра тое, што добры абутак — гэта абавязкова дорага, і падбяром 8 вобразаў для розных сітуацый.

Нядаўна з артапедам мы расказвалі, як не (!) трэба абіраць абутак дзеткам, калі вы хочаце, каб іх ступні фарміраваліся правільна. Спадзяёмся, вы запомнілі гэтыя правілы і будзеце кіравацца імі, калі вырашыце абнавіць абутковы гардэроб.

Цана: ад 69.42 руб.

Яркі варыянт для шматкіламетровых восеньска-зімовых шпацыраў. Звярніце ўвагу на шырокую частку наска: ён дазваляе пальцам заставацца ў натуральным становішчы. Гэта значыць, што варыянт «Мама, я стаміўся, у мяне баляць ногі, я хачу на ручкі» — выключаны.

Цана: 89.53 руб.

Элементы мілітары і сёння ў трэндзе, таму гэты варыянт адзначаць усе патэнцыйныя моднікі. Бонус: зручныя засцежкі і паднасок, які забяспечвае надзейную абарону ад удараў, калі дзіця спатыкнецца.

Цана: 74.05 руб.

Падобныя мадэлі актуальныя для першых замаразкаў: падэшва з тэрмапластыкавай гумы дае дадатковую ўстойлівасць на слізкіх паверхнях.

Што тычыцца абцасаў, то яны тут не проста для прыгажосці ці абароны падэшвы. Спецыяльны артапедычны абцас Томаса размяркоўвае нагрузку правільна і тым самым зніжае стамляльнасць ног.

Цана: ад 69.67 руб.

У адрозненне ад дарослага абутку, колеравая гама дзіцячага куды больш вясёлая і жыццярадасная — і гэта здорава! Вось гэтыя яркія чырвоныя чаравікі ў гарошак абавязкова знойдуць водгук у сэрцы кожнай маленькай прынцэсы.

Той варыянт, калі знешні выгляд не адстае ад «начынкі»: гідрафобны нубук (гэта калі скура прамочваецца спецыяльным рэчывам на алейнай аснове) адштурхоўвае бруд і ваду, «дыхае» і выдатна ўтрымлівае цяпло. Не бойцеся за сваіх дзяцей у такіх чаравіках у дождж: неглыбокія лужы ў іх можна нават не абыходзіць.

Цана: ад 95,37 руб.

Як вы думалі, чаму ў так званых у народзе «дуціках» у халады з задавальненнем ходзяць і дворнікі, і пенсіянеры? Мала таго, што яны суперкамфортныя і лёгкія, яны сапраўды выдатна грэюць ногі.

Верх гэтай пары зроблены з натуральнай скуры і тэкстылю з асаблівым пакрыццём, якое не дае вадзе пратачыцца ўнутр. Марозаўстойлівая падэшва з глыбокім зімовым пратэктарам дае ўстойлівасць нават на самым слізкім катку. Ну, а ўнутры ногі чакаюць падкладка і сцілка з натуральнай авечай воўны.

Цана: 55,53 руб.

Любімая ўсімі класіка, якая пасуе абсалютна пад любы афіцыйны вобраз. Разынку гэтай пары дадае легкадумны банцік.

Плюсы ёсць і ў заліпах, якія дазваляюць хутка замяніць зімовы ці восеньскі абутак на гэтую зменку. Што тычыцца высокага задніка, то ён тут не проста так, а каб забяспечыць устойлівае і правільнае палажэнне ступні.

Цана: ад 74.05 руб.

Класіка ў сучасным выкананні. Паўбоцікі са спецыяльнай абаронай ад драпін на наску — проста мара любога бацькі, які выхоўвае жэўжыка. З гэтай парай можна быць упэўненым, што выгляд абутку захавацца больш, чым на пару дзён. Бонус: анатамічна правільная вусцілка, якае не дае развіцца плоскаступнёвасці, а гэта — сапраўдны біч сучаснага пакалення.

Цана: ад 40.12 руб.

У любой дзяўчынкі павінны быць асаблівыя туфлі для самых важных падзей. Гэтая пара дае магчымасць кожнай маленькай лэдзі адчуць сябе прынцэсай. Не звяртайце ўвагу на белы колер, які ў нас чамусьці прынята лічыць непрактычным: у гэтай мадэлі таксама ёсць спецыяльнае абарончае пакрыццё.

*Усе мадэлі ёсць розных памераў асартымент Shagovita прадугледжвае як абутак для самых маленькіх з 19-м памерам нагі, так і пары для тых, хто носіць 40-ы.

ЗАТ «Гандлёвы дом «ШагаВіта», УНП 191296115

Кацярына Карпіцкая, фоты Волі Афіцэравай

Каментары
Фцф / Адказаць 24.10.2018 / 12:50

Толькi вось кошт у гэтай фiрмы не для кожнай беларускай сям i...

2
Ждун / Адказаць 24.10.2018 / 15:23

Фцф , а куды ўжо танней за якасны абутак?

4
Фцф / Адказаць 24.10.2018 / 17:09

Танней у кiтайца. Але якасьць,... а калi дзяцей 4 ды не стае грошай на тую якасьць?

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура