Праект партала
Дома
20.10.2018 / 08:54
Смачнае спалучэнне: праснакі з цыбуляй і яблыкам18

Часам хочацца прыгатаваць штосьці простае і з даступных інгрэдыентаў, але пры гэтым такое, што не спрабаваў дагэтуль. Менавіта ў такі момант я і знайшла рэцэпт праснакоў з цыбуляй.

Што мяне зацікавіла, дык гэта спалучэнне цыбулі з яблыкам. Прызнаюся, што дагэтуль я вельмі скептычна ставілася да яблыкаў у несалодкіх стравах. Але тут яны дадаюць пэўную сакавітасць і незвычайны прысмак. А ў спалучэнні з макам і размарынам гэтая на першы погляд простая справа стварае цудоўнае ўражанне. Ідэальна ў якасці закускі ці як дадатак да супоў замест хлеба. Смачна есці!

На цеста:

  • 600 гр. мукі 1-га гатунку;
  • 300 мл цёплай вады;
  • 100 мл цёплага малака;
  • 1 ст. л. маку;
  • 7 гр. дражджэй;
  • 4 ст. л. алею;
  • 2 ч. л. солі.

Дрожджы дадаём у цёплую ваду, хай пастаяць хвілін 10. Прасейваем муку ў міску і дадаём усе складнікі на цеста. Вымешваем прыкладна 10—15 хвілін, пакуль цеста не перастане ліпнуць да рук. Накрываем міску рушніком і пакідаем на 1,5 гадзіны.

На начынку:

  • 4 цыбуліны;
  • 1 яблык;
  • 1 ч. л. размарыну;
  • 2 ст. л. алею.

Цыбулю рэжам на паўкольцы, ачышчаны яблык і рэжам на кубікі. На патэльні разаграваем алей, дадаём цыбулю, яблык і размарын, тушым 15 хвілін на маленькім агні. Даём начынню састыць.

Цеста дзелім на 12 кавалкаў, з кожнага фарміруем праснак памерам менш за далонь. Выкладваем праснакі на пергамент, трохі змазаны алеем. Пасярэдзіне кладзём начынне. Пакідаем яшчэ на 30 хвілін, каб праснакі падняліся.

Пераносім пергамент на бляху. Выпякаем праснакі прыкладна 15 хвілін у духоўцы пры 180 градусах.

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

Каментары
Dub / Адказаць 20.10.2018 / 12:36

Nie... Prasnak zabiaru, kaniecnie z, jaho mozna navat u kiseniu paklasci dy scykac` pamalu, sabie u zadavalniennie,..Za prasnak dziakuj...A vos` cybulju z jablykami - pakinu...Prabaccie mianie, Voliecka, za takoje kascunstva. :))

2
Эдуард / Адказаць 20.10.2018 / 13:21

Нейкi дагicтарычны , гастранамiчны натуралiзм i куцы ''нацюрморт'' . Няма душы, у вашай cтрапнi .

19
Голодный волк / Адказаць 20.10.2018 / 20:52

А вот мне сегодня захотелось попробовать ! )) Чем-то напомнило еду Папы Карло из Приключений Буратино )) Еда бедняков (( И презентация соответственная)) Но, по-крайней мере, натуральный лук и яблоки, а не синтетичские вкусовые добавки типа колбаса со вкусом мороженого. или с ароматом дыма костра ))

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура