Праект партала
Накіпела
14.10.2018 / 18:17
У жыхаркі Бабруйшчыны 6 дзяцей. Ордэн Маці вяскоўцы не даюць — 6 гадоў таму яе муж атрымаў штраф10

У рэдакцыю «Вечернего Бобруйска» звярнуўся чытач Пётр Васільевіч з такім пытаннем: «У маёй падчарыцы Вольгі (яна жыве ў вёсцы) шасцёра дзяцей, а ёй да гэтага часу не далі Ордэн Маці. Як гэтыя ордэны выдаюцца, чаму адным даюць, а іншым не?»

Адказвае намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко:

— Паколькі сям'я, пра якую ідзе гаворка, у 2012 годзе была на ўліку ў спісах сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, Вольга па законе ўжо ніколі не зможа атрымаць такі ордэн. І хоць у гэтым выпадку праблема была зусім не з маці, а з бацькам, і больш яны ў спісах не з'яўляліся, усё адно нават магчымасць атрымання ўзнагароды не будзе разглядацца.

Пётр Васільевіч пракаментаваў:

— Столькі часу ўжо мінула з таго выпадку, чаму тут няма тэрміну даўнасці? Тады проста муж яе, здаралася, выпіваў і трохі скандаліў, і прыйшлося плаціць штраф. Але ён нават у міліцыю не трапляў. А цяпер даўно ўжо выправіўся. У сям'і ўсё добра і дружна, старэйшая дачка паступіла ў педінстытут, малодшаму піяніна купілі, яны разам клапоцяцца пра сваіх дзяцей. Нават зладзеяў даруюць і рэабілітуюць, чаму ж у гэтым выпадку так нельга зрабіць? Я лічу, гэта несправядліва.

Каментары
Василь / Адказаць 14.10.2018 / 18:41

В законе об награждении Орденом Матери здаецца написана,что награждаются матери.родившие и воспитавшие 5 детей. А причем отец? Я тоже знаю такую ситуацию,родила и воспитала 5 детей.сейчас они хорошие работники имеют свои семьи,но увы,руководитель местной власти не подписал представление о награждении,мол у Матери характер плохой,а муж иногда выпивает,хотя он отличный работник. Но ведь награждают не за характер,а за рождение и воспитание 5 детей

0
Молодечно / Адказаць 14.10.2018 / 19:53

Родить шестерых детей -это не подвиг. Подвиг-воспитать детей, чтобы они были нормальными людьми!

1
Паначка / Адказаць 14.10.2018 / 21:04

Чыноўнiчскае самадурства

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура