Праект партала
Рост
23.09.2018 / 14:39
Спявачка запісала КЛІП на песню пра праблемы правоў жанчын у Кыргызстане. Зараз ёй пагражаюць адрэзаць галаву25

У песні «Кыз» («Дзяўчына») 19-гадовая Зерэ Асылбек спявае пра тое, што ніхто не павінен дыктаваць дзяўчынкам і жанчынам, як сябе паводзіць і як апранацца. Разам з ёй у кліпе з'яўляюцца дзяўчаты ў розных уборах — ад хіджабаў і традыцыйных кіргізскіх сукенак да купальнікаў.

Гэта першая песня Зерэ. Сам трэк выпусцілі два месяцы таму, аднак актыўна абмяркоўваць яго пачалі толькі са з'яўленнем кліпа. Тыя, хто падтрымлівае Зерэ, фатаграфуюцца ў бялізне і публікуюць фоты ў фэйсбуку.

Іншыя пагражаюць спявачцы расправай, сцвярджаючы, што кіргізскай дзяўчыне так выглядаць не належыць. Яна выкладвае скрыншоты пагроз, сярод якіх — абяцанне «адрэзаць галаву».

Зерэ напісала заяву ў праваахоўныя органы, а ў МУС сказалі, што зробяць усё неабходнае, каб прадухіліць напад.

Дыскусію пачаў і бацька Зерэ, Асылбек Жааданбекаў, якога суайчыннікі абвінавацілі ў тым, што ён дрэнна выхаваў дачку. Той у звароце на фэйсбуку распавёў, што хоць ні ён, ні маці дзяўчыны не падтрымліваюць здымку ў бялізне, ён паважае выбар Зерэ.

Паводле BBC

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура