Праект партала
Густ
22.09.2018 / 12:05
Рэч дня: беларуская дызайнерка распрацавала брошку ў выглядзе вульвы111

Вітражыстка Вара Сон, вядомая сваім брэндам аксэсуараў @oriori_studio, падзялілася ў інстаграме новым вырабам: яркай брошкай, якая паўтарае форму вульвы.

Дзяўчына не паспела выкласці брошку на асабістую старонку, як ёй ужо напісалі шмат патэнцыйных пакупніц, некаторыя папрасілі сабе адразу тры.

Улічваючы, што Вара сама апісала сваю новую брошку як «крышачку скандальнасці», мы распыталі ў яе падрабязней, чаму ёй было цікава стварыць са шкла менавіта такі вобраз.

«У маім разуменні гэта выдатны сімвал жанчыны. Гэта сімвал праўды. Не адзіны, але несправядліва выгнаны за рамкі дазволенага. Тым часам, калі б вагіны не было, мы б з вамі не разважалі на гэтую тэму. Я не бачу ў ёй вульгарнасці і грубасці. Але разумею ступень правакацыі, якую яна стварае. З такімі вобразамі цікава працаваць», — распавяла дызайнерка.

Кожная з дэталяў брошкі выразалася ўручную і апрацоўвалася пры дапамозе спецыяльных інструментаў. Дэталі выразаюцца роўна па лякалах, шліфуюцца на станку, пасля абклейваюцца меднай фальгой, каб у выніку быць спаянымі. Складанасць стварэння вітражных вырабаў уплывае на іх кошт: так, гэтая брошка каштуе 85 рублёў.

Як вам?

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура